«Белая Русь» аб’ядноўвае людзей для работы на карысць нашай краіны

Актуальное

sm_full.aspxНа сённяшні дзень 330 жыхароў нашага раёна ўваходзяць у склад Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Удзельнікамі гэтага аб’яднання праводзіцца паслядоўная і планамерная работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі, рэалізацыі многіх сацыяльных праектаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця і прыцягненню шырокіх слаёў насельніцтва да ўдзелу ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, раённых фестывалях і акцыях. Адны з важнейшых накірункаў дзейнасці — падтрымка інстытута сям’і і вырашэнне праблем дэмаграфічнай бяспекі, якія сёння даволі востра паўстаюць у грамадстве, а таксама дапамога дзецям-сіротам і дзецям з няпоўных, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
— Шаркаўшчынская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” створана амаль 8 гадоў назад, — паведаміла яе старшыня, а таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марыя Пратасьеўна Фёдарава. — Яна аб’яднала людзей рознага ўзросту, розных прафесій і сфер дзейнасці. Пярвічныя арганізацыі (зараз іх 27) паспяхова функцыянуюць у райвыканкаме, многіх яго аддзелах і службах, сельскіх выканаўчых камітэтах, цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, ва ўсіх установах адукацыі раёна.
Значная работа прадстаўнікамі нашага грамадскага аб’яднання праводзіцца ў сувязі з палітычнай кампаніяй, якая зараз праходзіць у краіне. Члены ГА “Белая Русь” вылучаны ў склад участковых камісій дваццаці аднаго ўчастка для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, прадстаўнікі нашага грамадскага аб’яднання будуць сачыць за ходам выбарчай кампаніі і ў якасці назіральнікаў.
Карыстаючыся выпадкам, праз раённую газету хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім членам нашай арганізацыі за актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, творчыя прапановы і разуменне многіх праблем, без якіх, безумоўна, немагчыма ўявіць жыццё.
“Белая Русь”, як і ўсё грамадства ў цэлым, трымаецца на людзях — шчырых, працавітых, сумленных і спагадлівых. Дзякуючы ім арганізацыю можна лічыць моцнай і паспяховай.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *