Яго ўдзельнікамі сталі маладыя журналісты рэдакцый газет, радыё і тэлебачання — усяго амаль 150 прадстаўнікоў СМІ Беларусі, больш як 120 з якіх прыбылі з рэгіёнаў.
“Вельмі важна, каб маладая журналістыка была рэзервам росту патэнцыялу нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Сёння грамадскую думку фарміруюць розныя сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт. Але гэта толькі формы. Самае галоўнае — гэта якасная, прафесійная работа нашага інфармацыйнага поля. Мы сабралі моладзь, каб азнаёміць з работай вядучых рэспубліканскіх газет, тэлеканалаў, правесці трэнінгі, майстар-класы, абмеркаваць прафесійныя пытанні», — зазначыла, адкрываючы работу форуму, міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
У рамках работы форуму адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу творчых работ “Жыві і квітней, Беларусь!”, уручэнне прэміі Беларускага саюза журналістаў “Дэбют”.
Работа форуму праходзіла па дзвюх тэматычных сесіях: «Палітычная журналістыка сёння: аб’ектыўнасць і прапаганда» і «Як гаварыць аб эканоміцы даходліва і цікава». Заключным мерапрыемствам стала панэльная дыскусія «Журналістыка вачамі маладых», якая пройшла ў форме адкрытых дэбатаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», ГА «Беларускі саюз журналістаў», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Андрэй БУРЭЦ.