
Напярэдадні Дня Перамогі ўнітарнае прадпрыемства “Віцебскаблгаз” праводзіла агляд-конкурс вытворчых тэрыторый раённых прадпрыемстваў. Створаная камісія, якую ўзначальвалі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ю. І. Рудзько і старшыня прафкамітэта Ф. Г. Талан, 7—8 мая пабывалі ў кожным раённым прадпрыемстве вобласці, азнаёміліся з аб’ёмамі выкананых работ, ацанілі творчы падыход да правядзення добраўпарадкавання вытворчых тэрыторый.
Старанна і ўдумліва рыхтаваліся да сустрэчы з членамі камісіі ў раённым УП “Шаркаўшчынарайгаз”. Загадзя высадзілі расаду кветак, потым пікіравалі і перасаджвалі яе. Гэтай далікатнай і тонкай справай займаліся прадстаўніцы жаночага полу. А прадстаўнікі мужчынскай паловы калектыву, у асноўным тыя, хто звязаны з металаапрацоўкай, атрымалі вельмі адказнае заданне. Яго аўтарам выступіў дырэктар прадпрыемства Э. Э. Вялічка. Успомнім, што і раней ён здзіўляў шаркаўчан сваім творчым падыходам. Вялізныя “яблык” і “груша” сёння ўпрыгожваюць сквер каля Дома саветаў, што выклікае прыемнае зачараванне гасцей гарадскога пасёлка. На жаль для нас, але да гонару калектыву газавікоў, вырабленыя

вогнедышачы дракон і НЛА цудоўна ўпісаліся сярод архітэктурных форм у дзіцячым аздараўленчым цэнтры ў Шуміліна. Дык чым жа здзівілі шаркаўчане членаў камісіі? “Корзина роз” — вось такая незвычайная назва ў арыгінальна вырабленай лаўцы, якая ўстаноўлена ля галоўнага ўваходу ў адміністрацыйны будынак.
Дапускаю думку аб тым, што “Корзина роз” адыграла немалаважную ролю ў размеркаванні прызавых месцаў. Прэтэнзій да ўтрымання тэрыторыі не было, практычна за ўсё былі выстаўлены самыя высокія балы, а найвышэйшы атрымала “Корзина роз”, якую, каб ацаніць індывідуальна, трэба ўбачыць уласнымі вачамі, нават прысесці і палюбавацца вялікай колькасцю металічных руж.

І вось падведзены канчатковыя вынікі. Шаркаўшчынскія работнікі газавай службы ўступілі толькі апарату ўпраўлення УП “Віцебскаблгаз”. Віншуем і жадаем не здаваць заваяваных пазіцый. А ваш прыклад у добраўпарадкаванні няхай служыць арыенцірам для іншых арганізацый і прадпрыемстваў гарадскога пасёлка і сельскіх населеных пунктаў.
Эдуард КОРСАК
«КОРЗИНА РОЗ» и «ОГНЕДЫШАЩИЙ ДРАКОН» ВЕЛИКОЛЕПНЫ !!! Поздравляю Эдварда Величко и всех кто причастен к созданию этих шедевров с прекрасной творческой работой !!! Побольше бы таких шедевров в Шарковщине.Любуясь такой красотой ощущаешь положительные эмоции и определённое чувство гордости за то, что это всё есть в Шарковщине. Что можно показать эту красоту друзьям и гостям приезжающим в Шарковщину, да и самим проходя мимо, ещё раз полюбоваться и подумать «Ведь можем же, если захотим!»
лизззззззззззьььььььььььь
Вот бы еще бронзовую фигуру Эдварда Эдвардовича Величко на скамейку, лицо которого озарено его доброй улыбкой, и он как бы
приглашает присесть рядом и было бы, как бронзовый Леонид Осипович Утесов на улице Дерибасовской в Одессе.