Яскрава, весела, таленавіта. Такімі словамі можна ацаніць трэці этап конкурсу самадзейных артыстаў «З песняй па жыцці»

Актуальное

на сцэне ўсе разам

24 жніўня ў сераду адбыўся трэці тур конкурсу «З песняй па жыцці», у якім 8 удзельнікаў працягваюць радаваць гледачоў сваімі музычнымі талентамі, а таксама спаборнічаюць за званне лепшага. Канцэрт-конкурс

на сцэне гурт "Фэшн" з песенькай пра Чарлі Чапліна

распачаўся з выступлення гурта «Фэшн» з вядомай песенькай пра Чарлі Чапліна. Выбрана яна аказалася не выпадкова, бо гэты этап быў прысвечаны чароўнаму свету кіно, а артысты павінны былі ў якасці сольнага нумара выканаць песню з кінафільма. Вядучыя Сяргей Райчонак і Алена Сухаверская запрасілі ўдзельнікаў на сцэну. Магчыма, трошкі болей за астатніх, ужо звыклых за часы папярэдніх выступленняў да сцэны, у гэты вечар хвалявалася настаўніца Шаркаўшчынскай СШ №1 Аксана Пачапко, якая ўдзельнічала ў конкурсе ўпершыню.

Генадзь Матузаў на гэты раз выступіў у ролі султана з мноствам жонак

Цікавай знаходкай стала тое, што адначасова з выступленнем на міні-экране паказваліся моманты з адпаведнага кінафільма. Так што глядач меў магчымасць параўноваць выступленне канкурсанта з кінаарыгіналам. Можна смела сцвярджаць, што шаркаўшчынскія артысты мала ў чым саступалі сваім экранным сапернікам. А ў чым дакладна не саступалі, дык у шчырасці і імкненні парадаваць гледача добрым выступленнем. Усе нумары атрымаліся яркімі, суправаджаліся касцюміраванымі танцавальнымі нумарамі. Песні былі добра знаёмыя і агульналюбімыя. Варта адзначыць

Валянціна Хахель спела песеньку пра мядзведзяў

Вераніку Сяткоўскую, якая, выбраўшы песню «Помоги мне», не пабаялася выступіць ў ролі каварнай спакусніцы з фільма «Брыльянтавая рука» і паспаборнічаць з самой Святланай Святлічнай. Ну і ўсе астатнія ўдзельнікі былі таксама на вышыні.
У другой частцы конкурсу гледачоў чакаў прыемны сюрпрыз, бо партнёрамі для традыцыйнага дуэта на гэты раз сталі маленькія артысты. Калі для

а Сяргей Цыунчык пераўвасобіўся ў цыганскага барона, а дапамаглі яму ў гэтым ачаравальныя цыганкі

сольных нумароў браліся песні з кінафільмаў, то ў дуэце з маленькімі зорачкамі яны выконвалі музычныя нумары з мультфільмаў. Марыя Рабіза выступіла ў дуэце з Кацяй Петух, Генадзь Матузаў з Алінай Бурчык, Леанід Вашыткевіч з Варварай Касцюкевіч, Аксана Пачапко са Святланай Клімза, Мікалай Кірыенка з Лізай Гуляшка, Валянціна Хахель з Кацяй Сайкоўскай, Вераніка Сяткоўская з Макарам Пундзісам, Сяргей Цыунчык з Надзяй Булкінай. І з гэтым няпростым заданнем

у дуэце з Аксанай Пачапко спявае маленькая зорачка Света Клімза

удзельнікі справіліся паспяхова, знаходзячы адпаведныя інтанацыі дзіцячай гарэзлівасці, чысціні, наіўнасці, непасрэднасці.
Выбраць пераможца было сапраўды няпроста, бо кожны ў гэты вечар заслугоўваў перамогі. Ну а журы болей за ўсіх спадабалася выступленне Сяргея Цыунчыка, а прыз глядацкіх сімпатый па выніках галасавання ў зале ўжо другі раз атрымала Валянціна Хахель.
«Трэці тур, на маю думку, атрымаўся самым вясёлым, самым яркім, — сказала, падводзячы вынікі, прадстаўніца журы Жанна Русак. — Вядома, пасадзейнічаў гэтаму той агульны настрой, які прыўнеслі ў выступленні маленькія выканаўцы.» А Аксана Сініца дадала, што з кожным турам якасць выступленняў удзельнікаў павышаецца. Ну і сапраўды хочацца адзначыць уласцівыя ім артыстызм і ўменне трымацца на сцэне, якія не заўсёды нават у прафесійнага артыста сустрэнеш. Прыемную кропку паставіла Людміла Лабачэўская, якая падаравала ўсім удзельнікам кветкі.

"Мы бандзіто, гансцерыто, убіванта" спелі Сяргей Цыунчык з Надзеяй Булкінай і так напугалі журы сваім грозным выглядам, што тыя без ваганняў аддалі перамогу ім

Відовішча, падрыхтаванае пад кіраўніцтвам Веры Мефодзьеўны Шуман і з удзелам калектываў РДК, атрымалася сапраўды яскравым, пакінуўшы толькі станоўчыя ўражанні ў гледачоў, пра што сведчыла   іх жывая рэакцыя і актыўная падтрымка артыстаў.
Што ж будзем чакаць завяршальны этап конкурсу, які адбудзецца напрыканцы года, у час Калядаў.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *