На планёрцы, якая прайшла ў мінулы аўторак у вялікай зале райвыканкама, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта па будаўніцтве і добраўпарадкаванні Міхаілу Генадзьевічу Ясюкевічу.
Міхаіл Генадзьевіч нарадзіўся і вырас у Шаркаўшчынскім раёне. Тут жа, пасля тэрміновай службы ў радах Савецкай Арміі і заканчэння Наваполацкага політэхнічнага інстытута, пачаў свой працоўны шлях. Спачатку быў галоўным інжынерам-будаўніком калгаса імя Гагарына. Затым у 1998 годзе прызначаны на пасаду галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама. Пасля працаваў галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры. Зараз ужо больш дзесяці год Міхаіл Генадзьевіч працуе намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта, курыруе пытанні будаўніцтва і добраўпарадкавання.
Мікалай Ірынархавіч Баговіч пажадаў Міхаілу Генадзьевічу далейшых працоўных поспехаў і дасягненняў на карысць Шаркаўшчынскага раёна і яго жыхароў, моцнага здароўя і дабрабыту ў сям’і.
Сяргей РАЙЧОНАК.