19 лістапада адбудзецца раённы конкурс маладых спецыялістаў “PERFECTION-2015”

Актуальное

141622403510670-i019 лістапада ў 9 гадзін на базе кафэ “Сустрэча” (г. п. Шаркаўшчына, вуліца 1 мая, № 8) будзе праводзіцца конкурс маладых спецыялістаў “PERFECTION-2015”. У ім могуць удзельнічаць усе маладыя спецыялісты працоўных калектываў нашага гарадскога пасёлка і раёна. Заяўкі ад працоўных калектываў на ўдзел прымаюцца да 13 лістапада ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (г. п. Шаркаўшчына, вуліца Камсамальская 15, кабінет № 95). Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна даведацца па тэлефонах: 4-15-56, 324-66-47 (ВЭЛКОМ), 570-16-84 (МТС).
Праграма мерапрыемства будзе складацца з трох частак: візітная картачка маладога спецыяліста, конкурсны абрад пасвячэння ў маладыя спецыялісты, інтэлектуальны конкурс “Брэйн-рынг”. Пасля чаго адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *