Фотавыставу Валянціна Гарадзецкага «З малітвай пра мір» прадставілі вучні Велікасельскай школы ў царкве «Усіх Смуткуючых Радасць»

Актуальное

IMG_65486 лістапада праваслаўныя веруючыя нашага гарадскога пасёлка адзначалі прастольнае свята іконы Божай Маці “Усіх Смуткуючых Радасць”. У сувязі з гэтым у царкве, названай у гонар гэтай іконы, адбылося ўрачыстае богаслужэнне. Святыя іконы валодаюць цудатворнай сілай, і кожны, хто прыходзіць у храм, звяртаецца з малітвай да Бога, просячы абароны і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх. А ўсе разам мы молімся пра мір, без якога немагчыма гарманічнае жыццё людзей у любой кропцы зямнога шара. “З малітвай пра мір” — гэта фотавыстава работ Валянціна Гарадзецкага, якая пасля ўрачыстага богаслужэння была прадстаўлена вучнямі Велікасельскай ДС-СШ у храме “Усіх Смуткуючых Радасць”.
— Кожным сваім учынкам і дзеяннем, кожным словам і думкай, кожным фотаздымкам мы молімся за мір на зямлі, бо ў нас агульныя каштоўнасці: усе мы хочам міру, дабрыні, здароўя і шчасця. Таму і з’явілася ідэя прадставіць фотавыставу менавіта ў храме, дзе кожны можа зрабіць свой крок насустрач, звяртаючыся да Бога з малітвай пра мір, — паведамілі ў дзень адкрыцця выставы вучні Велікасельскай ДС-СШ. — У работах Валянціна Яўсеевіча Гарадзецкага адлюстраваны знамянальныя духоўныя падзеі ў жыцці шаркаўчан. У іх ліку свята ў дзень памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава: асвячэнне помніка святому ўгодніку і ўрачыстае Богаслужэнне. Хрэсны ход з рэліквіей — Крыжом Ефрасінні Полацкай. У 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі, дзякуючы ўнікальным фотакадрам мы можам яшчэ раз зазірнуць у мінулае. На многіх работах — ветэраны вайны, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.
— На многіх фотаздымках Валянціна Гарадзецкага, зробленых за 30-гадовы перыяд часу — унікальная гісторыя нашага Шаркаўшчынскага краю. Мы і дзеці павінны ведаць, якой яна была і як развівалася. Нельга забывацца і пра землякоў, якія сваёй штодзённай нялёгкай працай памнажалі дабрабыт шаркаўчан. Прафесіянальна зробленыя фотаработы — гэта своеасаблівая памяць нашага рэгіёну і яе абавязкова трэба захаваць, — такога меркавання прытрымліваецца дырэктар Велікасельскай ДС-СШ Юрый Часлававіч Матуль, які і з’яўляецца галоўным ініцыятарам фотавыставы “З малітвай пра мір” у нашым раёне. Яго ідэю падтрымаў настаяцель прыхода храма “Усіх Смуткуючых Радасць”, свяшчэннік Віктар Валашчук. І зараз, дзякуючы сумеснай рабоце гэтых людзей, наведалі храм і пазнаёміліся з фотавыставай вучні многіх школ нашага раёна. У планах — размяшчэнне фотавыставы ў Лужкаўскім храме Ражства Прасвятой Багародзіцы і дэманстрацыя яе ў аддзяленні кругласутачнага прабывання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Дзікева.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_6537 IMG_6539 IMG_6543 IMG_6552 IMG_6556 IMG_6557



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *