Узнагароджванне калектываў і працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, якія дасягнулі лепшых вынікаў у рабоце за 10 месяцаў 2015 года

Актуальное

IMG_9336За добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь уручана намесніку начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыне Генадзьеўне Міхалёнак.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана выконваючая абавязкі начальніка раённай ветэрынарнай станцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч.
За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:
П. П. Яфімаў — галоўны аграном ААТ “Даватарскі”; І. Л. Ардынская — старшыня прафкама ААТ “Даватарскі”.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджана ветэран працы, былы галоўны эканаміст ААТ “Юдыцына” А. М. Латышонак.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2015 годзе, па аказанні паслуг сельскагаспадарчым арганізацыям узнагароджаны:
А. М. Ламака — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама; А. К. Мілевіч — вядучы ветэрынарны ўрач раённай ветэрынарнай станцыі.
За дасягненне лепшых вынікаў у земляробстве і жывёлагадоўлі Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:
ААТ “Ельня-Агра” (дырэктар М. М. Якімовіч), якое заняло першыя месцы па вытворчасці рапсу, малака, мяса, уздыме зябліва і трэцяе месца па вытворчасці зерня;
ААТ “Даватарскі” (дырэктар С. В. Струй), якое заняло першае месца па вытворчасці зерня, другія месцы па вытворчасці рапсу і малака;
ААТ “Буеўшчына” (дырэктар А. І. Буда), якое заняло першае месца па вытворчасці лёну, трэцяе месца па вытворчасці рапсу;
ААТ “Агратэхсэрвіс” (дырэктар М. Б. Кавалёнак), якое заняло першае месца па вытворчасці кармоў;
КУВСП імя Маркава (дырэктар Б. П. Паўлоўскі), якое заняло другое месца па вытворчасці зерня.
За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў камбайнераў:
першае месца — Ю. Г. Ардынскі з ААТ “Даватарскі”; другое — С. У. Седзюкевіч з ААТ “Даватарскі”; трэцяе — А. Н. Грыгаровіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”.
За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў:
першае месца — М. А. Ліпскі з ААТ “Даватарскі”; другое — В. Ю. Яшчанка з ААТ “Жвіранка”; трэцяе — А. М. Корсак з ААТ “Агратэхсэрвіс”.
Вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы на адвозцы зерня ад камбайнаў:
грузападымальнасць машын да 4,2 тон — І. М. Буйка з ААТ “Даватарскі”; грузападымальнасць машын звыш 4,2 тон — В. В. Смірноў з ААТ “Даватарскі”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод механізатараў па нарыхтоўцы кармоў:
І. В. Мацяс з ААТ “Агратэхсэрвіс”; І. Ф Сямёнаў з ААТ “Агаратэхсэрвіс”; В. У Касарэўскі з ААТ “Васюкі”; С. М. Кубліцкі з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод механізатараў на ўборцы лёну:
В. В. Саўчанкаў з ААТ “Буеўшчына”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў машыннага даення:
першае месца — Н. У. Бялова з ААТ “Даватарскі”; другое — Н. І. Арлова з ААТ “Даватарскі”; трэцяе — В. В. Рачыцкая з ААТ “Агратэхсэрвіс”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў па вырошчванні і адкорму буйной рагатай жывёлы:
першае месца — А. А. Маркелава з ААТ “Буеўшчына”; другое — Т. Е. Курыловіч з ААТ “Даватарскі”; трэцяе — А. В. Пучыла з ААТ “Ельня-Агра”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм:
Г. І. Кабак (ферма Пялікі ААТ “Даватарскі”).
За дасягненне лепшых вынікаў сярод тэхнікаў па штучным асемяненні жывёлы:
І. У. Туронак з ААТ “Жвіранка”.
За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне яе эфектыўнасці:
А. А. Аляхновіч — слесар ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. У. Пугаўка — аграном ААТ “Агратэхсэрвіс”; С. В. Ісаева — галоўны ветурач ААТ “Даватарскі”; П. В. Васілеўскі — галоўны інжынер ААТ “Даватарскі”; С. У. Катовіч — зваршчык ААТ “Княж”; І. А. Цітовіч — галоўны ветурач ААТ “Ельня-Агра”; Л. В. Буда — лабарант ААТ “Ельня-Агра”; А. Ч. Пучкова — галоўны эканаміст ААТ “Васюкі”; М. П. Цітовіч — ветурач ААТ “Буеўшчына”; А. С. Смерцева — загадчык фермы ААТ “Буеўшчына”; В. С. Усцінава — загадчык фермы ААТ “Жвіранка”; А. І. Рубніковіч — загадчык фермы КУВСП імя Маркава; Л. І. Шышковіч — тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Ельня-Агра”; П. М. Буйка — тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Буеўшчына”; П. Г. Катовіч — начальнік аддзялення “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых:
М. С. Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. У. Рабіза з ААТ “Агратэхсэрвіс”; Д. Д. Ясюкевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; Д. М. Конюхаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; М. І. Баговіч з ААТ “Даватарскі”; В. А. Хаданёнак з ААТ “Княж”; М. С. Андзілеўка з УКП ЖКГ; А. І. Малыш з ААТ “Ельня-Агра”; А. В. Мядзюха з ААТ “Васюкі”; І. І. Грайчонак з ААТ “Буеўшчына”; Р. Ч. Васюцёнак з ААТ “Жвіранка”; Ю. Ч. Урублеўскі з КУВСП “Гарадзец”; С. А. Странчэўскі з КУВСП імя Маркава; С. І. Гузак з КУВСП імя Маркава; А. А. Руткоўскі з КУВСП імя Маркава.

За дасягненне высокіх вынікаў на адвозцы зерня ад камбайнаў:
М. І. Зубаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; М. З. Сяліцкі з ААТ “Княж”; В. М. Якімовіч з ААТ “Ельня-Агра”; С. У. Грузд з ААТ “Васюкі”; Т. А. Недзведзь з ААТ “Буеўшчына”; М. Г. Мітчанкаў з ААТ “Жвіранка”; Э. Э. Зубко з КУВСП “Гарадзец”; М. С. Протас з КУВСП імя Маркава; Р. Ю. Яшчанка з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх вынікаў на нарыхтоўцы кармоў:
В. К. Красоўскі з ААТ “Ельня-Агра”; П. К. Бездзель з ААТ “Жвіранка”; Я. Э. Агрызка з КУВСП “Гарадзец”; Д. І. Качан з КУВСП імя Маркава; І. І. Шышковіч з ААТ “Ельня-Агра”; С. В. Шуман з КУВСП “Гарадзец”; К. А. Руткоўскі з КУВСП імя Маркава; М. С. Грыдзюшка з ААТ “Ельня-Агра”; А. С. Падоба з ААТ “Буеўшчына”; С. В. Відун з КУВСП імя Маркава; В. Л. Аліхвер з ААТ “Даватарскі”; С. В. Хаданёнак з ААТ “Княж”; А. І. Удобкін з ААТ “Ельня-Агра”; П. Б. Курыловіч з ААТ “Васюкі”; В. А. Калінка з ААТ “Жвіранка”; А. В. Кірэй з КУВСП імя Маркава.
За дасягненне высокіх паказчыкаў пры выкананні сельгасработ (вадзіцелі і механізатары):
Л. У. Невярковіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; М. М. Дарашчонак з ААТ “Даватарскі”; В. У. Красько з ААТ “Ельня-Агра”; П. М. Ляскоўскі з ААТ “Жвіранка”; І. Я. Прахаронак з КУВСП “Гарадзец”; А. Н. Малкоў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; В. С. Радзюк з ААТ “Агратэхсэрвіс; М. А. Дарашчонак з ААТ “Даватарскі”; П. Б. Яблонскі з ААТ “Княж”; А. У. Талапіла з ААТ “Ельня-Агра”; А. Г. Андруковіч з ААТ “Жвіранка”; Р. А. Жынгель з КУВСП “Гарадзец”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці малака:
Р. М. Буткевіч з ААТ “Княж”; Л. А. Захарэвіч з ААТ “Княж”; Л. В. Філіч з ААТ “Ельня-Агра”; Н. В. Корзун з ААТ “Васюкі”; Л. П. Калініна з ААТ “Жвіранка”; С. В. Странчэўская з КУВСП імя Маркава; А. В. Смерцева з ААТ “Буеўшчына”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці мяса:
В. Р. Бруйка і А. П. Бруйка з ААТ “Агратэхсэрвіс”; Ю. П. Ганус з ААТ “Жвіранка”; В. В. Шалкоўская з КУВСП імя Маркава.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па аказанні паслуг сельгасарганізацыям:
І. П. Буйка — машыніст экскаватара УП “Шаркаўшчынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”.

За шматгадовую плённую працу ў сельскагаспадарчай вытворчасці і ў сувязі з юбілеем старшынёй райвыканкама аб’яўлена Падзяка М. Д. Іванову — былому старшыні калгаса імя Леніна.
За дасягненне лепшых вынікаў у развіцці земляробства і жывёлагадоўлі Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ўзнагароджаны:
П. С. Ананька — дырэктар ААТ “Жвіранка”; А. А. Маркевіч — дырэктар КУВСП “Гарадзец”; В. У. Крыўка — дырэктар ААТ “Княж”; В. А. Зайцава — галоўны бухгалтар ААТ “Жвіранка”; А. Я. Несцярэнка — ветурач ААТ “Жвіранка”; А. І. Пучынская — галоўны ветурач ААТ “Княж”; А. В. Рубніковіч — галоўны інжынер ААТ “Княж”; П. В. Протас — галоўны аграном ААТ “Ельня-Агра”; В. К. Дзегцяронак — бухгалтар-касір ААТ “Ельня-Агра”; Ю. З. Лазарэц — галоўны аграном КУВСП імя Маркава; В. Ф. Атрашкевіч — галоўны аграном ААТ “Буеўшчына”; А. М. Качан — галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама; Т. М. Альшэўская — галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Атрымалі каштоўныя падарункі ветэраны працы: Р. І. Аляхновіч, Ф. М. Кожух, М. П. Букаціна, Н. М. Зуеў, А. К. Качан, А. І. Катовіч, З. Л. Касарэўская, С. У. Окунь, Т. А. Буйка, В. Ф. Палягошка, К. Д. Дабравольскі, А. В. Навічонак, Э. В. Чарневіч, Л. М. Латышонак, Л. Ц. Бацвінёнак, В. І. Арцюшэўская, Г. П. Буйка, А. К. Шыраева, Г. І. Красоўскі, М. І. Маісееў, Я. С. Чарняўская, С. І. Хахлун, В. П. Крыўка, М. М. Лагун, І. С. Ардынская, Л. А. Бабровіч, Г. П. Іваноў, А. С. Іваноў, В. А. Сікора, Л. М. Ліпская, Л. Б. Тарарака, І. І. Гернат, В. І. Кірылава, К. І. Радзевіч.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Аграном і заатэхнік, ветурач і інжынер, жывёлавод і механізатар — гэта толькі невялікі пералік прафесій, прадстаўнікі якіх занятыя ў сельскай гаспадарцы. Дзякуючы ім захоўваецца харчовая бяспека краіны, а мы заўсёды можам набыць смачную і карысную прадукцыю, вырашчаную іх працавітыя рукамі.
14 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Як і ў мінулыя гады, сёлета мерапрыемства пачалося са знаёмства з выставай гасцінных падворкаў сельскіх Саветаў “Шчодрай восені дары”. У танцавальнай зале ўдзельнікі калектываў дэманстравалі ўласна вырабленую прадукцыю з ураджаю 2015 года. Смачнымі кулінарнымі вырабамі частавалі гасцей свята і ўсіх жадаючых падворкі Лужкаўскага, Більдзюжскага, Германавіцкага, Станіславоўскага, Радзюкоўскага і Іёдскага сельскіх Саветаў. Тут можна было не толькі адведаць з густам прыгатаваныя стравы, але яшчэ і паўдзельнічаць у гульнях і жартоўных конкурсах, якія падрыхтавалі для гасцей самадзейныя артысты. Шырокі выбар кандытарскай прадукцыі ўласнай вытворчасці прапаноўвалі работнікі Шаркаўшчынскага кансервавага завода.
У пачатку асноўнай часткі ўрачыстасці на сцэну вынеслі бохан прыгожага духмянага хлеба, выпечанага з мукі сёлетняга ўраджаю. Па традыцыі каравай уручылі старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалаю Ірынархавічу Баговічу.
Мікалай Ірынархавіч у пачатку сваёй прамовы выказаў шчырую ўдзячнасць працаўнікам сяла за вырашчаны багаты ўраджай. Як паведаміў кіраўнік раёна, шаркаўшчынскія хлебаробы ўнеслі свой важкі ўклад у агульны каравай вобласці і рэспублікі. Нашы сельгаспрадпрыемствы сабралі сёлета звыш 56 тысяч тон збожжа. Гэта 146 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. За ўсю гісторыю Шаркаўшчынскага раёна атрымана найбольшая ўраджайнасць зерневых культур — звыш 33 цэнтнеры з гектара. Радуе той факт, што праца шаркаўчан не засталася не заўважанай з боку кіраўніцтва вобласці і краіны. На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2015” у г. Талачын дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” Сяргею Валянцінавічу Струю старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарстнёў уручыў сертыфікат на новы энерганасычаны трактар МТЗ-3522. Галоўны аграном ААТ “Ельня-Агра” Пётр Віктаравіч Протас узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што поспехі ў раслінаводчай галіне падтрымаюць жывёлаводы ў зімовы перыяд. Для трывалай кармавой базы сёлета гаспадаркамі нарыхтавана звыш 103 тысяч тон сенажу, 38 тысяч тон сіласу і 10 тысяч тон сена.
Словы віншавання і вялікай удзячнасці Мікалай Ірынархавіч адрасаваў ветэранам аграпрамысловага комплексу — людзям, якія ўвесь свой жыццёвы шлях прысвяцілі працы ў сельскай гаспадарцы, а зараз перадаюць свае вопыт і майстэрства маладому пакаленню. Затым кіраўнік раёна ўручыў узнагароды сённяшнім перадавікам сельгасвытворчасці і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. З рук старшыні райвыканкама яны атрымалі Ганаровыя граматы, прэміі і падарункі, прадастаўленыя генеральным дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Марка” Мікалаем Мартынавым.
Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ўручана намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірыне Генадзьеўне Міхалёнак. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана выконваючая абавязкі начальніка райветстанцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч. Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК уручылі галоўнаму аграному ААТ “Даватарскі” Паўлу Паўлавічу Яфімаву і старшыні прафкама дадзенай гаспадаркі Ірыне Леанідаўне Ардынскай. Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў уручана ветэрану працы, былому эканамісту ААТ “Юдыцына” Але Міхайлаўне Латышонак.
Удзячнасць за нястомную працу прысутным выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. Ён падкрэсліў, што толькі дзякуючы зладжанай, самаадданай і карпатлівай рабоце вяскоўцаў сёлетні год мы завяршаем са станоўчымі паказчыкамі ў сельгасвытворчасці. Рэкордную ўраджайнасць зерневых атрымалі ў ААТ “Даватарскі” — 46 цэнтнераў з гектара, у ААТ “Ельня-Агра” — 36 цэнтнераў з гектара, у ААТ “Жвіранка” і КУВСП імя Маркава па 34 цэнтнеры на круг. На ўборцы рапсу вышэйшых паказчыкаў дасягнулі працаўнікі ААТ “Ельня-Агра” — 20 цэнтнераў з гектара, ААТ “Даватарскі” — 19 цэнтнераў з гектара, ААТ “Буеўшчына” — 17 цэнтнераў на круг. 23 экіпажы камбайнаў намалацілі звыш тысячы тон збожжа, а камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі адправіў у дзяржаўныя засекі больш дзвюх тысяч тон збожжа ўраджаю 2015 года.
За 10 месяцаў 2015 года тэмп росту валавай прадукцыі склаў 110 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі на 105, раслінаводства на 114 працэнтаў. Валавы надой малака склаў 24744 тоны, што больш мінулагодняга паказчыка на 100, 2 працэнта.
Пасля Дзмітрый Міхайлавіч узнагародзіў перадавікоў сельгасвытворчасці Ганаровымі граматамі ўпраўлення райсельгасхарчу і грашовымі прэміямі. Арганізатары мерапрыемства ў якасці падарунка ўручылі першаму намесніку старшыні райвыканкама ляльку-абярэг “Жыцень” як сімвал урадлівасці шаркаўшчынскай зямлі і пажадалі, каб у будучым вясковыя хлебаробы атрымоўвалі багатыя ўраджаі.
Начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната Людміла Эдуардаўна Латышонак уручыла грашовыя прэміі лепшым пастаўшчыкам малака. Іх атрымалі дырэктары ААТ “Ельня-Агра” Міхаіл Якімовіч, “Жвіранка” — Пётр Ананька, “Агратэхсэрвіс” — Міхаіл Кавалёнак. Прэміі ад прадпрыемства атрымалі таксама і шэраг аператараў машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў.
У народзе нездарма кажуць: “Хто добра працуе, той весела адпачывае!”. Урачыстасць прадоўжылася святочнай канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі і правялі для працаўнікоў сельгасвытворчасці работнікі ўстаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна.
(Спіс узнагароджаных перадавікоў сельгасвытворчасці будзе апублікаваны ў бліжэйшых нумарах раённай газеты).
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9145 IMG_9149 IMG_9151 IMG_9153 IMG_9156 IMG_9157 IMG_9160 IMG_9162 IMG_9163 IMG_9167 IMG_9175 IMG_9182 IMG_9185 IMG_9187 IMG_9191 IMG_9194 IMG_9195 IMG_9198 IMG_9200 IMG_9203 IMG_9204 IMG_9207 IMG_9211 IMG_9213 IMG_9215 IMG_9219 IMG_9223 IMG_9225 IMG_9226 IMG_9229 IMG_9231 IMG_9234 IMG_9236 IMG_9238 IMG_9239 IMG_9241 IMG_9243 IMG_9246 IMG_9247 IMG_9249 IMG_9252 IMG_9254 IMG_9256 IMG_9258 IMG_9260 IMG_9262 IMG_9263 IMG_9264 IMG_9265 IMG_9266 IMG_9267 IMG_9269 IMG_9270 IMG_9271 IMG_9272 IMG_9273 IMG_9274 IMG_9275 IMG_9276 IMG_9277 IMG_9278 IMG_9279 IMG_9280 IMG_9281 IMG_9282 IMG_9283 IMG_9285 IMG_9286 IMG_9287 IMG_9289 IMG_9290 IMG_9291 IMG_9292 IMG_9293 IMG_9294 IMG_9295 IMG_9296 IMG_9297 IMG_9298 IMG_9299 IMG_9300 IMG_9301 IMG_9302 IMG_9303 IMG_9304 IMG_9305 IMG_9306 IMG_9307 IMG_9308 IMG_9309 IMG_9310 IMG_9311 IMG_9312 IMG_9313 IMG_9315 IMG_9316 IMG_9317 IMG_9318 IMG_9320 IMG_9321 IMG_9322 IMG_9323 IMG_9324 IMG_9325 IMG_9326 IMG_9327 IMG_9328 IMG_9330 IMG_9331 IMG_9332 IMG_9333 IMG_9334 IMG_9335 IMG_9336 IMG_9337 IMG_9338 IMG_9340 IMG_9341 IMG_9342 IMG_9343 IMG_9345 IMG_9346 IMG_9347 IMG_9349 IMG_9351 IMG_9350IMG_9352

IMG_9348IMG_9354 IMG_9355 IMG_9356 IMG_9357 IMG_9358 IMG_9359 IMG_9360 IMG_9361 IMG_9362 IMG_9363 IMG_9364 IMG_9365 IMG_9366 IMG_9367 IMG_9368 IMG_9369 IMG_9370 IMG_9377 IMG_9378 IMG_9383 IMG_9386 IMG_9391 IMG_9397 IMG_9402 IMG_9408 IMG_9410 IMG_9412 IMG_9414 IMG_9415 IMG_9416 IMG_9421 IMG_9423 IMG_9424 IMG_9425 IMG_9427 IMG_9428 IMG_9431 IMG_9433 IMG_9436



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *