
Чарговае прафесійнае свята працоўны калектыў філіяла РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” сустракае з новымі поспехамі ў рэалізацыі намечаных планаў па газіфікацыі гарадскога пасёлка і раёна.
Філіялам газіфікаваны 9 дамоў, пабудаваных па Праграме адраджэння сяла і столькі ж — прыродным газам у аграгарадку Пялікі, праведзены газ у 32-кватэрны жылы дом па вуліцы М. Горкага ў гарпасёлку, закончана будаўніцтва кааператыва па вуліцы Усходняй, пабудаваны пазапляцовачныя сеткі да 12-кватэрнага дома па вуліцы Энгельса.
За 7 месяцаў бягучага года рэалізавана 1 мільён 644 тысячы метраў кубічных прыроднага і 324,2 тоны звадкаванага газу.
Рост выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 137,9 працэнта. За гэты год атрымана выручка 2 мільярды 167 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
Да канца года неабходна забяспечыць падачу газу кааператыву забудоўшчыкаў па вуліцах 17 верасня, Першамайскай, Кірава, Энгельса і іншых — усяго пададзена на газіфікацыю дамоў 60 заявак.
Для газіфікацыі на будучы год зарэгістраваны яшчэ 4 кааператывы.
Праца газавікоў — складаная, патрабуе высокай дысцыпліны, адказнасці і прафесійнага майстэрства. Кожны год у дзень прафесійнага свята заахвочваюцца лепшыя работнікі як філіялам, так і абласным прадпрыемствам. Ганаровай граматай УВ “Віцебскаблгаз” узнагароджаны вадзіцель А. М. Асетнік, на Дошку гонару УВ “Віцебскаблгаз” занесены аператар ПЭВМ Э. А. Касцюкевіч, Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама узнагароджана эканаміст Э. Д. Картвелішвілі. Узнагароды філіяла атрымалі многія іншыя работнікі.
Разам з віншаваннямі з прафесійным святам хачу пажадаць калектыву новых працоўных дасягненняў, паспяховага рашэння пастаўленых задач, безаварыйнага, бесперабойнага і бяспечнага газазабеспячэння на карысць жыхароў раёна і гарпасёлка. Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Э. ВЯЛІЧКА,
дырэктар філіяла РВУ “Шаркаўшчынарайгаз”
