3 снежня у цэнтральнай раённай бальніцы адбылася акцыя “Увага – узрост!”, ініцыятарамі правядзення якой выступілі цэнтральная раённая бібліятэка і раённы аддзел унутраных спраў . У час яе правядзення бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Раіса Мікалаеўна Гракава і Таццяна Леанідаўна Брандзіна прапаноўвалі кнігі і часопісы людзям, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары, а пацыентам пенсійнага ўзросту яшчэ і ўручалі памяткі “Меры асабістай і маёмаснай бяспекі пажылых людзей”. Менавіта людзі пенсійнага ўзросту часцей за ўсё становіцца ахвярамі махляроў і маёмасных злачынстваў,а таму акцыя, галоўная задача якой – бяспека пажылых грамадзян, была станоўча ўспрынята пацыентамі райбальніцы. Супрацоўнікі бібліятэкі па-ранейшаму кожны аўторак і чацвер з 11.00 да 13.00 прапануюць пацыентам кнігі і часопісы, у фае цэнтральнай раённай бальніцы адчынены невялікі бібліятэчны пункт. Пры неабходнасці літаратура дастаўляецца непасрэдна ў палаты, гэтаму садзейнічаюць і супрацоўнікі медустановы. А жыхары нашага раёна, якія знаходзяцца на лячэнні, вельмі ўдзячныя за магчымасць развеяць свой сум і правесці час за цікавай кнігай. Бо пазітыўны настрой, як вядома, таксама садзейнічае выздараўленню.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ




