Сёння ў Шаркаўшчыне прайшоў 11-ы фестываль патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»

Актуальное

IMG_8570 (Копировать)Цудоўна, калі ў чалавека ёсць шанц сябе праявіць. Для многіх — гэта тая самая магчымасць, якая, калі і не выкліча за сабой глабальных перамен у жыцці, то абавязкова прыбавіць упэўненасці ў сабе.
29 студзеня ў гарадскім пасёлку адбыўся 11 раённы конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. За гады свайго існавання ён, несумненна, стаў стартам для многіх таленавітых юнакоў і дзяўчат. У фестывалі праявіць свае вакальныя і артыстычныя дадзеныя маглі вучні школ, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў раёна. А арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Фестывалі такога плану прызваныя не толькі выявіць маладых таленавітых выканаўцаў, але і выхаваць у іх пачуццё патрыятызму, замацаваць узаемаадносіны паміж моладдзю і старэйшым пакаленнем.
Усе ўдзельнікі, 11 салістаў-вакалістаў і тры дуэты, выканалі дзве песні: грамадзянска-патрыятычную і песню-шлягер. Манера выканання ва ўсіх была розная. Але некаторыя нумары, якія спалучалі ў сабе і выдатныя вакальныя дадзеныя, і прывабнасць, і артыстызм, запомніліся адразу. Як, напрыклад, выступленні Надзеі Булкінай з песнямі “Три танкиста”, “Белая черёмуха” і дуэта ў саставе Юліі Касцюкевіч і Лізаветы Гуляшка з музычнымі кампазіцыямі “Спадчына” і “Хуторянка”. З ледзьве бачным хваляваннем упершыню выйшлі на раённую сцэну і ўдзельнічалі ў конкурсе вучаніцы Лужкаўскай сярэдняй школы Любоў Гаўрута і Аксана Шуман. Былі сярод выканаўцаў і даўнія сябры глядацкай аўдыторыі — Надзея Гарбачонак, Дзяніс Маслаў, Святлана Машнюк, Кацярына Каснікоўская і іншыя самадзейныя артысты, чые галасы сваімі спевамі радуюць шаркаўшчынскую публіку.
Журы, у склад якога ўвайшлі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Іваноў, дырэктар раённага Цэнтра культуры Аксана Сініца і настаўнік Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Свяцкая, не вельмі проста было зрабіць выбар і вызначыць лепшых выканаўцаў. Тым не менш, пасля доўгага абмеркавання дыпломамі і прызамі адзначаны наступныя артысты.
У намінацыі “саліст-вакаліст” першае месца заваявала Святлана Машнюк (ЦРБ). Другое месца журы прысудзіла Надзеі Гарбачонак (Навасельскі СДК). На трэцяй пазіцыі апынулася Дар’я Сідарава (Іёдскі СДК+ААТ “Буеўшчына”).
У намінацыі “вакальны ансамбль” лепшым стаў дуэт у складзе Дзяніса Маслава (ААТ “Агратэхсэрвіс”) і Надзеі Гарбачонак (Навасельскі СДК). Крыху саступіў ім дуэт раённага Цэнтра культуры, у якім выступілі Юлія Касцюкевіч і Лізавета Гуляшка. Трэцімі сталі Кацярына Каснікоўская (Лужкаўскі СДК) і Любоў Гаўрута (Лужкаўская СШ).
Журы конкурсу прысудзіла таксама спецыяльныя прызы. За лепшае выкананне песні на беларускай мове ўзнагароду атрымала Вольга Чарныш (Сасноўская ДС—ПШ). За лепшае выкананне песні беларускіх аўтараў — Уладзіслаў Сіманіс. За лепшае выкананне песні на ваенную тэматыку — Кацярына Шалкоўская (Радзюкоўскі СДК). За лепшую аранжыроўку — Яна Турко (РЦК), за артыстычнасць — Надзея Булкіна (СШ №1), за стварэнне лепшага сцэнічнага вобраза — Кацярына Каснікоўская. “Адкрыццём года” стала Любоў Гаўрута. А прыз глядацкіх сімпатый заваявала Надзея Булкіна.
Яшчэ адзін фестываль патрыятычнай песні стаў гісторыяй. У наступным годзе прыхільнікаў гэтага мерапрыемства будуць чакаць новыя выканаўцы не старэючых песень. А пакуль мы будзем хвалявацца за Святлану Машнюк, Надзею Гарбачонак і Дзяніса Маслава, якія прадставяць наш раён на абласным этапе фестывалю “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Поспехаў вам, шаркаўчане!
Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_8564 (Копировать) IMG_8571 (Копировать) IMG_8572 (Копировать) IMG_8574 (Копировать) IMG_8575 (Копировать) IMG_8576 (Копировать) IMG_8577 (Копировать) IMG_8578 (Копировать) IMG_8579 (Копировать) IMG_8580 (Копировать) IMG_8581 (Копировать) IMG_8582 (Копировать) IMG_8583 (Копировать) IMG_8584 (Копировать) IMG_8585 (Копировать) IMG_8586 (Копировать) IMG_8589 (Копировать) IMG_8473 (Копировать) IMG_8477 (Копировать) IMG_8479 (Копировать) IMG_8480 (Копировать) IMG_8482 (Копировать) IMG_8487 (Копировать) IMG_8488 (Копировать) IMG_8497 (Копировать) IMG_8500 (Копировать) IMG_8503 (Копировать) IMG_8515 (Копировать) IMG_8520 (Копировать) IMG_8524 (Копировать) IMG_8529 (Копировать) IMG_8531 (Копировать) IMG_8550 (Копировать) IMG_8551 (Копировать) IMG_8553 (Копировать) IMG_8558 (Копировать) IMG_8562 (Копировать)



1 комментарий по теме “Сёння ў Шаркаўшчыне прайшоў 11-ы фестываль патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *