Сёння ў абласным цэнтры праходзіць урачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” па выніках работы за 2015 год. Званне зацверджана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2009 годзе і прысвойваецца лепшым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці па намінацыях.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт сваім рашэннем ад 27 студзеня 2016 года № 38 прысвоіў ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” (усяго 100 лаўрэатаў) і чатыром прадстаўнікам нашага раёна.
Начальнік раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” Дземенціян Дзяменцьевіч Цыркін стаў лаўрэатам звання ў намінацыі “Энергетыка, транспарт, камунікацыі”. Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Іванавіч Міхалёнак — у намінацыі “Ахова навакольнага асяроддзя і лясная гаспадарка”. Дырэктар замежнага вытворча-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “БРЫЗАНТ-Рэсурсы” Духэк Душан стаў лаўрэатам у намінацыі “Малы і сярэдні бізнэс”. Цясляр унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Асеевіч Сокалаў — у намінацыі “Жыллёва-камунальная гаспадарка”. Віншуем лаўрэатаў!
Сяргей РАЙЧОНАК.
