Для іх за ўсё важней — сагрэць людзей цяплом сваёй душы. Конкурс “Лепшы малады сацыяльны работнік 2011 года”

Актуальное

удзельнікі конкурснай праграмы

30 верасня, напярэдадні Дня пажылых людзей, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы малады сацыяльны работнік 2011 года”. Яго арганізатарам выступіў. За перамогу спрачаліся 4 маладыя канкурсанты, што абралі для сябе зусім няпростую сферу дзейнасці. У цэнтры ўвагі кожнага з іх — адзінокія састарэлыя людзі, якім вельмі неабходна падтрымка. Маладыя удзельнікі конкурснай праграмы, а гэта Таццяна Фёдарава, Аліна Кукарскіх, Аляксандр Рабіза і Святлана Дзяхцяр

адзін з момантаў правядзення кулінарнага спаборніцтва

разам са сваімі калегамі дзень за днём дапамагаюць пажылым людзям паспяхова спраўляцца са многімі хатнімі абавязкамі, падтрымліваюць састарэлых людзей і словам, і справай, дазваляюць ім не адчуваць сябе адзінокімі і забытымі.
А ў дзень правядзення конкурснай праграмы маладыя сацыяльныя работнікі прадэманстравалі ўсім прысутным, што яны ў сваёй прафесіі людзі невыпадковыя і з любымі абавязкамі спраўляюцца на “выдатна”. У першым конкурсе “Знаёмства” у арыгінальнай і творчай форме удзельнікі расказвалі пра сябе і сваю дзейнасць, дзяліліся сваімі меркаваннямі наконт абранай прафесіі. Ацэньвала выступленні канкурсантаў строгае журы, у склад якога былі запрошаны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Святлана Мечыславаўна Савейка і старшыня раённай арганізацыі таварыства “Чырвоны крыж” Антаніна Міфодзьеўна Курачонак. Прыгатаванне ежы, як вядома, уваходзіць у абавязкі

пры неабходнасці сацыяльныя работнікі павінны ўмець аказваць першую медыцынскую дапамогу

сацыяльных работнікаў, таму прадстаўнікі названай прафесіі вырашылі прадэманстраваць  кулінарнае майстэрства і прынеслі на конкурс свае “каронныя” стравы. Адным з элементаў конкурснай праграмы стала таксама цікавае і захапляльнае выпрабаванне “Прыгатаванне бутэрбродаў”. Увогуле, на свяце прафесійнага майстэрства сацработнікі змаглі ўсебакова праявіць свае здольнасці: яны бліскуча адказвалі на пытанні з тэорыі сацыяльнай службы, аказвалі пярвічную медыцынскую дапамогу пацярпелым,
не разгубіліся і праявілі кемлівасць і знаходлівасць у конкурсе жартаў.
А журы ацаніла ўсе выступленні і адзначыла лепшых. Перамогу ў конкурсе прафесійнага майстэрства у гэтым годзе атрымала Таццяна Фёдарава — самы вопытны сацыяльны работнік сярод канкурсантаў. У сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва маладая жанчына працуе на працягу 6 гадоў, на яе абслугоўванні знаходзяцца 8 чалавек з гарадскога пасёлка. У намінацыі “За прафесіяналізм і майстэрства” лепшым стаў Аляксандр Рабіза, у намінацыі “Маладосць і надзея” — Святлана Дзяхцяр. А прыз глядацкіх сімпатый, а таксама перамогу ў намінацыі “Творчасць і арыгінальнасць” атрымала Аліна Кукарскіх — малады сацыяльны работнік з гарадскога пасёлка. Працоўны стаж Аліны зусім невялікі, у сферу сацыяльнай дапамогі яна прыйшла толькі два месяцы назад. Пра сваю прафесійную дзейнасць канкурсантка напісала верш, урывак з якога з задавальненнем публікуем на старонках газеты:
Работа моя самая обычная,
Кому-то сложная, но мне привычная.
Помочь убраться,
За хлебушком сходить —
И человеку пожилому уже легче жить.
Мой коллектив хороший,
И зарплата не гроши,
Но для меня всего важнее —
Согреть людей теплом своей души.
Вынікі конкурснай праграмы падвяла Вольга Аляксандраўна Малюгіна.

пераможцай конкурсу “Лепшы малады сацыяльны работнік 2011 года” стала Таццяна Фёдарава

Яна павіншавала Таццяну Фёдараву з перамогай, падзякавала ўсім удзельнікам за дастойныя выступленні, пажадала ім поспехаў у жыцці, а таксама не спыняцца на дасягнутым і ў далейшым абавязкова павышаць адукацыю.Тым больш, што упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне можа ў гэтым дапамагчы. Усе маладыя сацыяльныя работнікі за ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі. Прыемным сюрпрызам для кожнага  сталі невялікія сувеніры. Іх канкурсантам уручыла старшыня раённай арганізацыі таварыства “Чырвоны крыж” Антаніна Міфодзьеўна Курачонак.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ;
Раіса АЛЕКСАНДРОВІЧ,

сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ТЦСАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *