Змест яе ліста наступны:
— Наш айцец Пётр — свяшчэннік з вялікай літары, надзвычай добры, шчыры і ўважлівы да людзей чалавек. Ён ніколі не адмовіць сваім прыхаджанам, заўсёды дапаможа ўсім, каму патрэбна дапамога. Ніколі не забывае айцец Пётр наведваць састарэлых людзей, што знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага прабывання ў вёсцы Дзікева, у Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, імкнецца падбадзёрыць кожнага адзінокага чалавека, сагрэць яго клопатам і ўвагай. Многіх сваіх прыхаджан гэты свяшчэннік наведвае на даму.
Вось і мяне пасля смерці мужа настолькі адолеў смутак, што нават не хацелася жыць. Перамагчы такое вялікае гора мне дапамог гэты цудоўны чалавек, ён не пакінуў мяне сам-насам з маёй бядой, тэлефанаваў, суцяшаў, цікавіўся маім самаадчуваннем. Няхай Бог заўсёды дапамагае яму і ўсёй яго сям’і.
Вялікі дзякуй і за сапраўднае свята, якое мы, праваслаўныя вернікі, змаглі ўбачыць у Лужках 21 верасня — у дзень Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Службу ў гэты дзень праводзіў уладыка Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Мы, прыхаджане, сустрэлі гэты дзень з вялікай радасцю ў душы.
Падрыхтавала Вольга СТАШЭЎСКАЯ
