На парадку дня семінара-нарады ідэолагаў — вясенне-палявыя работы

Сельское хозяйство

З інфармацыяй выступае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч
З інфармацыяй выступае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч

Каляндарная вясна ўжо перагарнула два тыдні сакавіка. І хоць надвор’е не вельмі радуе пагоднымі днямі, аграрыі раёна ўсведамляюць, што хутка прыгрэе сонца, падсохне глеба і распачнецца сяўба яравых культур. У механічных майстэрнях даводзіцца да ладу сельсгастэхніка, сёння ў гаспадарках раёна пачаўся яе тэхнічны агляд. Немалаважным фактарам паспяховага правядзення вясенне-палявых работ з’яўляецца іх ідэалагічнае забеспячэнне. Гэта пытанне і стала асноўным на нарадзе з намеснікамі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце, якая прайшла на базе ААТ “Агратэхсэрвіс” 14 сакавіка.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, якая вяла семінар-нараду, падкрэсліла важнасць зладжанай і аператыўнай работы ўсіх дзяржаўных структур, кіраўнікоў і працаўнікоў гаспадарак у якасным і аператыўным правядзенні веснавой сяўбы 2016 года.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч паведаміў прысутным пра арганізацыю працоўнага спаборніцтва пры вясенняй сяўбе і падчас нарыхтоўкі кармоў. Меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання абавязкова павінны прымяняцца да перадавікоў, якія дасягнулі пэўных працоўных вынікаў. Гэта, у сваю чаргу, дасць ім стымул для далейшай плённай работы.
Найбольш важным з’яўляецца захаванне правілаў супрацьпажарнай бяспекі і аховы працы. З гэтай інфармацыяй да прысутных звярнуліся першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Сяргей Татаровіч, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак і інжынер-інспектар па ахове працы ўпраўлення райсельгасхарчу Міледзій Кукуць. У прыватнасці, акрамя агульных правілаў і патрабаванняў, якія, несумненна, павінны захоўвацца і прымяняцца на практыцы, выступоўцы прывялі некаторыя факты трагічных выпадкаў у гаспадарках вобласці і краіны. Даведзеная інфармацыя пра захаванне бяспекі пры правядзенні вясенне-палявых работ будзе рэалізавана на практыцы. Гэта пільна будуць адсочваць усе зацікаўленыя службы раёна.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Хашкоўская, якая прыняла ўдзел у рабоце семінара-нарады, звярнула ўвагу ідэалагічных работнікаў на выкананне дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Арганізацыя работы з абавязанымі асобамі, якая ў гаспадарках раёна ўскладзена на намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце патрабуе большай мэтанакіраванасці, зладжанасці і эфектыўнасці.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Удзельнікі семінара-нарады
Удзельнікі семінара-нарады


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *