У сям’і Касцюкевічаў са сцэнай сябруюць усе: Уладзімір і Анжэла, а таксама іх дачушка Даша

Актуальное

Творчы сямейны дуэт Уладзіміра і Анжэлы Касцюкевічаў не аднойчы можна было ўбачыць на сцэне раённага Дома культуры. Вось і ў Дзень маці адно з самых яркіх і запамінальных выступленняў прагучала ў выкананні гэтай сямейнай пары. Іх дачушцы Дашы яшчэ толькі 6 год, але маленькая артыстка ўжо робіць свае першыя крокі на сцэне. Пад кіраўніцтвам Веры Мяфодзьеўны Шуман яна займаецца ў тэатры эстраднай песні “Маленькая фея”.
Жадаем сям’і Касцюкевічаў шчасця, сямейнага дабрабыту і каб усе творчыя планы абавязкова ажыццявіліся.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *