Районный конкурс эрудитов «Брейн-ринг»

Актуальное

IMG_2132 (Копировать)

Перыяд актыўнай падрыхтоўкі для тых, хто хацеў атрымаць перамогу і ўразіць супернікаў і гледачоў сваім інтэлектам, скончыўся. «Брэйн-рынг» выйшаў з доўгай зімовай спячкі! На парозе — вясна, і ўжо адбылася доўгачаканая падзея гэтага сезону — інтэлектуальны турнір эрудытаў. Восемдзесят тры каманды, у складзе якіх было 366 чалавек, з 23 працоўных калектывах Шаркаўшчынскага краю паўдзельнічалі ў барацьбе за тытул чэмпіёна і права валодання кубкам «Мудрая сава». Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю правядзення дадзеных турніраў у нашым краі.
Асабліва масавымі атрымаліся ўнутрыкалектыўныя турніры эрудытаў у ЦРБ і ПМК-68 — па 15 чалавек, КУВСП «Гарадзец» — 16, ААТ «Жвіранка» -17, ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» — 20 чалавек. А абсалютнае лідэрства засталося за калектывам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ва ўнутрыкалектыўным конкурсе якога прыняло ўдзел 137 прыхільнікаў гэтай гульні. Шмат у чым гэта заслуга і спецыяліста па працы з моладдзю калектыву Міхаіла Часлававіча Пугаўкі.
Па завяршэнні ўнутрыкалектыўных конкурсаў тыя з удзельнікаў, хто праявіў неабходныя кемлівасць і спрыт розуму, склалі 22 каманды на раённым турніры эрудытаў, які адбыўся 26 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры. Усе разам яны напісалі шаснаццатую старонку ў біяграфіі паядынкаў шаркаўшчынскіх тытанаў думкі.
У сустрэчах майстроў інтэлектуальнай гульні прыняло ўдзел 7 каманд сельгаспрадпрыемстваў раёна. Не змагла паўдзельнічаць толькі каманда ААТ «Васюкі», дзе кіраўніцтва гаспадаркі не надае належнай увагі працы з моладдзю, і ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» дзе не правёў належнай арганізацыйнай працы спецыяліст па рабоце з моладдзю.
Лідарамі ў паядынках сельскай моладзі сталі эрудыты ААТ «Даватарскі» — Васіль Харкоў, Маргарыта Конюхава, Аляксей Лукша, Сяргей і Павел Ісаевы. Другое месца ў гэтай групе заняла дружына ААТ «Буеўшчына», у складзе якой выступала і Ганна Сініца, якая стала лепшым гульцом сярод сельскай моладзі. Трэцяе месца занялі маладыя інтэлектуалы ААТ «Ельня-Агра».
Цікавую інтрыгу прыўнеслі ў расклад дуэляў эрудытаў і 13 каманд райцэнтра. Іх магло б быць і больш. Але, на жаль, калектыў філіяла Шаркаўшчынскага кансервавага завода заслужыў важкі «камень у свой агарод», у чарговы раз апынуўшыся не на вышыні, ня правёўшы ўнутрыкалектыўны конкурс і ня выставіўшы сваю маладзёжную каманду на раённы турнір.
Шэсць гадзін у інтэлектуальнага барьера змагаліся 13 дружын райцэнтра, удасканальваючы свае таленты, дэманструючы эфектыўнасць сваіх ведаў і выдатную рэакцыю ў працы на электроннай сістэме «Брэйн-рынга».
Трэба адзначыць, што цікавы сюрпрыз паднеслі сваім супернікам маладыя работнікі сістэмы адукацыі Міхаіл Пугаўка, Вадзім Казлоўскі, Кацярына Ваштай, Ганна Зайцава, Інэса Фоціна і Ядвіга Балай. Менавіта яны падняліся на залатую прыступку інтэлектуальнага Алімпа. Выдатна дапамагла сваёй камандзе педагогаў завуч сярэдняй школы №1 Ядвіга Балай, якая стала лепшым удзельнікам турніру сярод моладзі райцэнтра, правільна адказаўшы на 13 мудрагелістых пытанняў, падрыхтаваных вядучай гэтага інтеэлектуальнага форуму Юліяй Протас, першым сакратаром РК ГА «БРСМ».
Каманда маладых медыцынскіх работнікаў заняла тут другое месца. Вызначылася і дружына раённых электрычных сетак, у актыве якой трэцяе месца.
Затым адбыўся суперфінал, дзе ўдзельнічалі старшакласнікі СШ № 1 і Радзюковской школы, якія сталі пераможцамі конкурсу эрудытаў школьнай моладзі, і па дзве лепшых каманды ад сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра.
Барацьба за перамогу была ўпартай, але ў канцы гульні рэйтынг каманд выглядаў так: 3-е месца — ААТ «Буеўшчына, 2-е месца — каманда маладых педагогаў, 1-е месца і права на валоданне кубкам «Мудрая сава» заваявала дружына Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы. У яе складзе выступалі Надзея Столяр, Павел Качан, Аляксандр Куркін, Маргарыта Татаровіч, Таццяна Сакалова і спецыяліст па рабоце з моладдзю гэтага калектыву Юлія Лук’янёнак.
У цэлым усе каманды-ўдзельніцы заслугоўваюць падзякі за актыўную
 IMG_2134 (Копировать)
 IMG_2121 (Копировать)
жыццёвую пазіцыю, за энтузіязм і творчасць. Думаю, арганізатары турніру — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА «БРСМ», праводзячы гэты форум, далі магчымасць маладым інтэлектуалам раскрыць свае здольнасці і таленты, пашырыць свой кругагляд, пасля напружаных працоўных будняў зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і ўсталяваць больш цесныя сяброўскія кантакты сярод моладзі розных працоўных калектываў раёна.
Відавочна, перамогі акрылілі тытанаў думкі Шаркаўшчынскага краю, але мы не забываемся, што галоўная барацьба яшчэ наперадзе. Восьмага красавіка ў 11 гадзін у нашым раённым Цэнтры культуры на адкрытым міжраённым турніры эрудытаў «Брэйн-рынг» працоўнай моладзі мы ўбачым бескампрамісныя паядынкі моладзі дзевяці раёнаў заходняга краю Віцебшчыны. І мы запрашаем гледачоў і балельшчыкаў падтрымаць удзельнікаў сапраўднай бітвы інтэлекту.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі райвыканкама І.А.Іваноў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *