З музычна-гульнёвай праграмай «Вясёлыя ноткі» перад выхаванцамі дзіцячага сада № 1 выступілі вучні дзіцячай школы мастацтваў

Актуальное

IMG_4072 (Копировать)З музычна-гульнёвай праграмай “Вясёлыя ноткі” перад  выхаванцамі дзіцячых садоў нашага гарадскога пасёлка выступаюць юныя музыканты Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Адно з такіх выступленняў паспяхова прайшло 12 красавіка ў дзіцячым яслі-садзе № 1. Ужо не першы год школа мастацтваў супрацоўнічае з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі нашага раёна і займаецца падрыхтоўкай цікавых забаўляльных канцэртаў для самых маленькіх гледачоў. Вось і на гэты раз выступленні юных артыстаў, якія выходзілі на сцэну ў ролі казачных персанажаў,  суправаджаліся песнямі, танцамі, вясёлымі гульнямі, цікавымі харэаграфічнымі пастаноўкамі і знаёмствам з некаторымі  музычнымі інструментамі. Вясёлая  забаўляльная праграма вельмі спадабалася маленькім гледачам,  якія сустракалі кожнае новае выступленне гучнымі апладысментамі.  Адна з асноўных мэтаў такіх акцый — прыцягненне дзяцей дашкольнага ўзросту да чароўнага свету музыкі. А цікавую канцэртную праграму разам са сваімі вучнямі падрыхтавалі і правялі педагогі дзіцячай школы мастацтваў – Вольга Уладзіміраўна Камкова, Наталля Вінальеўна Свяцкая і Людміла Дамінікаўна Сухоўская.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_4085 (Копировать) IMG_4094 (Копировать) IMG_4106 (Копировать) IMG_4113 (Копировать) IMG_4118 (Копировать) IMG_4131 (Копировать) IMG_4134 (Копировать) IMG_4139 (Копировать) IMG_4141 (Копировать)IMG_4061 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *