З пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 28 кастрычніка

Актуальное Общество

28 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра і сельгасарганізацый раёна.
З дакладам пра забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука. Яе дапоўнілі намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” М. М. Вашкель і начальнік раённага аддзела адукацыі А. А. Цітовіч.
Пра вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу, выкананне бюджэту раёна за студзень—верасень 2011 года, задачы па выкананню прагнозных паказчыкаў у цякучым годзе і ходзе выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” прысутныя даведаліся з даклада І. Ф. Бука. Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў КУВСП “Гарадзец”, райспажыўтаварыства, КАСЗ (В. Б. Недзведзь, А. Д. Далецкі, С. М. Макаранка).
Дырэктар ААТ “Жвіранка” А. П. Пальчэх выступіў з дакладам па мерах, якія прымаюцца для пагашэння сельгаспрадпрыемствам пратэрмінаваных крэдытаў, выдадзеных ААТ “Белаграпрамбанк”.
Вёў пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта першы намеснік старшыні райвыканкама М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч ставіў перад кіраўнікамі і спецыялістамі канкрэтныя задачы, указваючы тэрмін іх выканання.
Аляксандр БАРЫЛА



8 комментариев по теме “З пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 28 кастрычніка

  1. Я уже однажды чуть не потерял работу по указанию предрика. А ведь просто выполнял СВОЮ работу. И Вы говорите, что бояться нечего.

  2. Чаму я не падпісваюся. За сайт адказвае карэспандэнт — Андрэй Бурэц. Я з вамі і дыскутую. А баяцца нічога не трэба. Проста заўсёды трэба адказваць за тое, што вы пішаце і гаворыце, і думаць пра наступствы.

  3. Вы то же не подписываетесь. И я боюсь как и Вы. И у Вас есть возможность оставить свое мнение на этом ресурсе, а у меня получается нет.

  4. Гэта ваша асабістая ацэнка. І, вядома, вы маеце на яе права. Але разумееце, калі вы яе выказваеце, то тады, будзьце ласкавы, падпісвайцеся вашым прозвішчам.

  5. Я там не прысутнічаў і не магу сказаць, хто там што рашае. Магу сказаць толькі адно: станьце начальнікам, тады рашаць будзеце вы.

  6. В нормальных странах именно решают а у нас решает. Улавливаете разницу. Так смысл собирать эти «собрания», если от участников ничего не зависит.

  7. Па-мойму, гэта практыка, якая была ва ўсе часы і ва ўсіх краінах. Кіраўнікі ж на такіх паседжаннях ні чай збіраюцца папіць, а абмеркаўваюць і рашаюць важныя пытанні, плануюць далейшую дзейнасць. А як іначай можа быць?

  8. Сами же своими совещаниями и заседаниями нарушают дектрет №13. Сколько бесполезно потрачнного времени и ресурсов.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *