У мэтах папулярызацыі і прапаганды асноўных накірункаў дзейнасці таварыства выратавання на вадзе, прыцягнення грамадскасці да ўдзелу ў масавым навучанні насельніцтва прыёмам і метадам выратавання на вадзе Віцебскай абласной арганізацыяй ТВВАД з 1 верасня па 31 снежня мінулага года праводзіўся абласны агляд-конкурс “На лучшее оформление Уголков ОСВОДа в общеобразовательных школах”.
Сярод шматлікіх школ-удзельніц дадзенага конкурсу Лужкаўская СШ нашага раёна заняла трэцяе месца. З гэтай нагоды старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч наведаў навучальную установу. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён ўручыў адпаведны дыплом, а таксама грашовую прэмію, якую вырашана скарыстаць на развіццё школьнай пярвічнай арганізацыі ТВВАД.
Сяргей РАЙЧОНАК

