Пасяўная ў ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

механізатар Валерый Ласоўскі
механізатар Валерый Ласоўскі

Умовы надвор’я сёлетняй вясны не дазволілі аграрыям раёна своечасова распачаць палявыя работы. Па пераўвільготненай глебе трактары нават на спараных пярэдніх і задніх колах рухаюцца з вялікай цяжкасцю.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Даватарскі”, як мы ўбачылі 6 мая, сейбіты працавалі ва ўсіх аддзяленнях сельгаспрадпрыемства. За Станіславоўскай базавай школай на МТЗ-3022 у счэпе з АПП-6 вёў сяўбу рапсу Валерый Ласоўскі. Тут запланавана пасеяць гэтай культуры 100 гектараў. Побач за ходам работ пільна сачыў начальнік аддзялення Андрэй Долгі.

Паралельна ў ўрочышчы Прыруб’е сем адзінак тэхнікі пад наглядам начальніка аддзялення Міхаіла Марозава праводзілі цыкл работ па культывацыі, унясенні мінеральных удабрэнняў і сяўбе яравых зерневых культур. Падсохшая глеба дазволіла тут шырокім фронтам распачаць работу. У 1992 годзе на гэтых землях праведзена меліярацыя, таму і тэхніка рухаецца без перашкод.

Каля Шаркаўшчыны другую падкормку КАСам азімых зерневых праводзілі на “Расе”. Наогул, ва ўсіх аддзяленнях гаспадаркі кіпела работа, бо кожны ўсведамляе, што тэрміны пасяўной скарачаюцца і часу на прамаруджанне няма.

Сяргей РАЙЧОНАК

Дыскаваннем займаецца Віктар Курыловіч
Дыскаваннем займаецца Віктар Курыловіч


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *