За лета ў школьных лагерах адпачнуць 465 хлопчыкаў і дзяўчынак

Молодежь

IMG_4558-КопироватьКожны год у час летніх канікулаў на базе навучальных устаноў раёна працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

Шаркаўшчынскім райвыканкамам прынята адпаведнае рашэнне ад 11 мая 2016 года № 320. Згодна з ім лагеры створаны для аздараўлення дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, для дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Праца аздараўленчых лагераў будзе арганізавана ў тры змены. Першая пачнецца 6 чэрвеня і працягнецца да 14 чэрвеня (9 дзен); з 6 па 25 чэрвеня (18 дзён). Другая запросіць дзяцей з 30 чэрвеня па 8 ліпеня (9 дзён); з 30 чэрвеня па 20 ліпеня (18 дзён). Трэцяя — з 25 ліпеня па 2 жніўня (9 дзён); з 27 ліпеня па 13 жніўня (18 дзён). Лагеры будуць арганізаваны ў 12 школах раёна і адзін — у Цэнтры дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка. Гэта спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, экалагічныя лагеры, а таксама працы і адпачынку. За лета ў іх адпачнуць 465 хлопчыкаў і дзяўчынак. На базе Германавіцкай сярэдняй школы з 30 чэрвеня па 8 ліпеня будзе арганізаваны валанцёрскі палатачны лагер з дзяцей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, на ўнутрышкольным уліку і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Для аздараўлення і адпачынку школьнікаў створаны належныя ўмовы, распрацаваны планы работы, прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы. Значная ўвага будзе нададзена харчаванню дзяцей. На ўтрыманне школьных аздараўленчых лагераў выдаткавана 314 мільёнаў 360 тысяч рублёў грашовых сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Кантроль за здароўем дзяцей ускладзены на медыцынскіх работнікаў.

Для аператыўнага рашэння ўзнікаючых праблем створана камісія па кардынацыі дзеянняў і вырашэнню пытанняў , звязаных з аздараўленнем вучняў, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі зацікаўленых службаў і ўстаноў.

Тэме арганізацыі знаходжання дзяцей у школьных аздараўленчых лагерах была прысвечана нарада педагагічных кадраў і работнікаў харчблокаў навучальных устаноў раёна, якая адбылася ў канцы мая на базе СШ № 1 гарпасёлка. Перад прысутнымі выступіла памочнік урача раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алеся Уладзіміраўна Лабэцкая, якая паведаміла пра захаванне неабходных норм санэпідрэжыму ў аздараўленчых лагерах. Тэхнолаг аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Міхайлаўна Матусевіч расказала пра арганізацыю харчавання дзяцей. Пра комплекс мерапрыемстваў, якія праходзяць у краіне ў рамках комплекснай міжведамаснай праграмы “Клопат”, а таксама пра прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, прафілактыку супрацьпажарнай бяспекі, правілы паводзінаў на вадзе і каля вадаёмаў праінфармавалі аўдыторыю старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Іван Іосіфавіч Пачкоўскі, інспектар РАНС Дзмітрый Сяргеевіч Катовіч, старшыня раённага таварыства ТВВАД Уладзімір Валер’евіч Катовіч. Спецыяліст па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Яўгеньевіч Зубовіч агучыў графік праходжання інструктажу і здачы экзамену па ахове працы работнікам, якія будуць працаваць у аздараўленчых лагерах. Падвяла вынікі нарады метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Уладзіміраўна Грыдзюшка.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *