Выстава творчых работ Наталлі Карман і Аляксея Краўчанкі пад назвай «Пошук» праходзіць у раённым Цэнтры рамёстваў

Актуальное

22Неаднаразова ў раённым Цэнтры рамёстваў ладзіліся і арганізоўваюцца цяпер выставы твораў мастакоў Шаркаўшчыны — Віктара Крука, Арсена Пяткевіча, Юрыя Матуля, Яўгенія Ліпскага, Аляксандра Шыёнка і іншых. Гэта людзі, якія добра вядомыя прыхільнікам жывапісу ў нашым раёне і за яго межамі.

А напрыканцы чэрвеня ў РЦР сваю першую аўтарскую выставу персанальных работ “Пошук” адкрылі маладыя мастакі — Наталля Карман і Аляксей Краўчанка. Абодва яны працуюць у раённым Цэнтры рамёстваў. Наталля — карэнная шаркаўчанка. Першыя “азы” мастацтва яна спасцігала ў свайго настаўніка Віктара Фёдаравіча Крука. Потым была далейшая вучоба ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Пасля вучобы Наталля некаторы час працавала ў Мінску, але цяга да родных мясцін аказалася мацнейшай, чым да сталічных краявідаў.

Аляксей Краўчанка нарадзіўся і вырас ў Наваполацку. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў атрымаў размеркаванне на далейшую працу ў наш раён.

Аўтары прадстаўленых работ працуюць кожны ў сваім напрамку: Наталлі больш даспадобы стварэнне габеленаў, Аляксей жа займаецца маляваннем дываноў. Дарэчы, выраб маляваных дываноў (іх яшчэ называюць маляванкі) у цяперашні час адраджаецца.

На адкрыцці выставы прысутнічалі выкладчыкі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ: Марына Ліпская, Віктар Крук, Арсен Пяткевіч. Усе яны засталіся задаволеныя творамі маладых аўтараў, пажадалі ім і надалей не спыняцца на дасягнутым, развіваць свае творчыя здольнасці. Заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку Наталлі і Аляксею пажадалі таксама выкладчыкі і навучэнцы Шпогскіх мастацкай і музычнай школ з Латвіі, якія ў першы дзень работы сумеснага пленэру ў нашым раёне завіталі на адкрыццё выставы.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_1994 IMG_1995 IMG_1996 IMG_2000 IMG_2001 IMG_2002 IMG_2003 IMG_2004 IMG_2005 IMG_2006 IMG_2007 IMG_2014



1 комментарий по теме “Выстава творчых работ Наталлі Карман і Аляксея Краўчанкі пад назвай «Пошук» праходзіць у раённым Цэнтры рамёстваў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *