За старанную працу — гонар і пашана! Рэпартаж з урачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Актуальное

старшыня райвыканкама Мечыслаў Віктаравіч Морхат з караваем, выпечаным з сабранага сёлета зерня

У мінулую пятніцу ў нашым раёне адбыўся вялікі форум. У раённым Доме культуры ўшаноўвалі працу сельскіх сейбітаў — адзначалі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Перад пачаткам урачыстасці ў фае Дома культуры было шматлюдна. Тут праводзілася дэгустацыя прадукцыі, якую вырабляюць кансервава-агароднінасушыльны завод і аддзел прамысловасці райспажыўтаварыства. Выставу сваіх вырабаў аформіў раённы Цэнтр рамёстваў.
Асноўная дзея адбывалася ў глядзельнай зале. Па атрыманых

дэлегаты свята ад КУВСП імя Маркава: (злева направа) Л. І. Зубовіч, Ю. З. Лазарэц, Д. В. Арлоў, У. В. Данчыкаў, А. В. Кірэй і А. Л. Голуб

запрашальных білетах перадавікі палёў і ферм, ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці, госці свята занялі свае месцы. Адкрываецца занавес, і на сцэне з’яўляюцца самадзейныя артысты раёна, якія цёплымі словамі ўшаноўваюць працу хлебароба. Выносіцца на нацыянальным ручніку каравай, спечаны са збожжа новага ўраджаю. Яго ўручаюць старшыні райвыканкама Мечыславу Віктаравічу Морхату, які падзякаваў хлебаробам за іх працу ў атрыманні важкага караваю і дадаў, што ўклад у гэтым усіх працаўнікоў раёна. А атрымалі важкі намалот — 55 тысяч тон зерня, што на 20 тысяч больш папярэдняга года. І на будучае пажадаў, каб гаспадаркі імкнуліся да яшчэ лепшых вынікаў, каб стаць на шлях самафінансавання і самаакупнасці. Такая задача павінна стаяць на парадку дня перад кожным калектывам, — адзначыў кіраўнік раёна.
Валянціна Вільгельмаўна Клімза — начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама зачытвала прозвішчы перадавікоў

Мечыслаў Морхат віншуе дырэктара ААТ "Жвіранка" Андрэя Пальчэха

сельскагаспадарчай вытворчасці, а Мечыслаў Віктаравіч уручаў ім Ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі.
Запрашаецца на сцэну намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству Ірына Генадзьеўна Міхалёнак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Пятровіч Буйка. Зачытваецца загад упраўлення райсельгасхарчу па ўзнагароджванню перадавікоў сельгасвытворчасці. Ім уручаюцца Ганаровыя граматы і грашовыя ўзнагароды.
Намеснік дырэктара Глыбоцкага мясакамбіната павіншавала ўсіх прысутных з прафесійным святам і назвала гаспадаркі, якія рэалізавалі камбінату больш 100 тон ялавічыны і свініны і заслугоўваюць грашовых узнагарод. Больш за ўсіх паступіла на камбінат мяса з КУВСП “Гарадзец” — 1184 тоны, ААТ “Агратэхсэрвіс”, “Жвіранка”, “Даватарскі”, “Буеўшчына”, “Княж”, КУВСП імя Маркава і ААТ “Юдыцына” рэалізавалі адпаведна 477 тон, 326, 210, 126, 118, 108 і 100 тон.
Намеснік дырэктара Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната Алена Іванаўна Дук назвала гаспадаркі, якія больш за ўсіх рэалізавалі за 10 месяцаў малака, у тым ліку гатункам “экстра”. Гэта ААТ “Жвіранка” — 5143,5 тысячы тон і з іх 65 працэнтаў “экстра”, “Даватарскі” адпаведна 3027,4 і 47, “Ельня-Агра” — 1311,1 і 47, якім налічаны грашовыя прэміі.
Ад Глыбоцкага камбікормавага завода Алена Іванаўна Сакалоўская шчыра павіншавала прысутных са святам і назвала сельгаспрадпрыемствы, якія атрымалі грашовыя ўзнагароды за выкананне плана па здачы збожжа на камбікормавы завод: КУВСП імя Маркава, ААТ “Буеўшчына”, “Васюкі”, “Агратэхсэрвіс”, “Даватарскі”, “Жвіранка”.

момант святочнага канцэрта

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт. Гледачам былі прадастаўлены лепшыя нумары калектываў мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры і раёна.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *