Урачысты сход работнікаў філіяла кансервавага завода з нагоды Дня спажыўкааперацыі

Актуальное

С. М. Макаранка, Л. І. Краўчыня і аператар ЭВМ Аксана Коласава (у цэнтры)
С. М. Макаранка, Л. І. Краўчыня і аператар ЭВМ Аксана Коласава (у цэнтры)

Спажывецкая кааперацыя іграе немалаважную ролю ў жыцці краіны і аказвае станоўчы эфект на развіццё эканомікі. У цяперашні час яна займае амаль усе нішы ў эканамічных сферах: гандаль, бытавое абслугоўванне, будаўніцтва, сельская гаспадарка. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі спажывецкія кааператывы. Розная форма іх арганізацыі дазваляе грамадзянам дасягаць пастаўленых мэт, забяспечваць занятасць насельніцтва.

Традыцыйна Міжнародны дзень спажывецкай кааперацыі адзначаюць у першую суботу ліпеня. Шаркаўшчынскія кааператары, а менавіта работнікі філіяла кансервавага завода, напярэдадні гэтай даты сабраліся на ўрачысты сход у раённым Цэнтры культуры. Да прысутных калег са словамі віншавання звярнулася дырэктар Полацкай універсальнай базы Ларыса Іванаўна Краўчыня. Яна падкрэсліла, што гэта важны дзень у жыцці прадпрыемства, таму што за вынікамі работы калектыву заўсёды трэба бачыць сумленную працу кожнага чалавека і паважаць яго за гэта.

Затым Ларыса Іванаўна разам з дырэктарам кансервавага завода Сяргеем Мікалаевічам Макаранкам уручылі Ганаровыя граматы, Падзякі, грашовыя прэміі і, канечне ж, кветкі лепшым работнікам філіяла. На свяце прысутнічаў таксама і старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Ён далучыўся да віншаванняў у адрас кааператараў, пажадаў плённай працы, дабрабыту ў сем’ях, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

А самадзейныя артысты падрыхтавалі для ўдзельнікаў урачыстасці невялікую святочную праграму з песнямі і цыркавымі нумарамі.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_2541 IMG_2545 IMG_2546 IMG_2550 IMG_2553 IMG_2556 IMG_2559 IMG_2562 IMG_2565 IMG_2568 IMG_2571 IMG_2575 IMG_2576 IMG_2578 IMG_2580 IMG_2582 IMG_2584 IMG_2586 IMG_2589 IMG_2591 IMG_2592 IMG_2594 IMG_2597 IMG_2600 IMG_2602 IMG_2610 IMG_2612 IMG_2615 IMG_2622 IMG_2623 IMG_2626 IMG_2633 IMG_2635 IMG_2636



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *