Напярэдадні новага навучальнага года ўзнагароджаны лепшыя настаўнікі раёна

Молодежь

IMG_9484hh (Копировать)На жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла ў  гарадскім пасёлку напярэдадні новага навучальнага года, лепшыя прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі  павіншавалі настаўнікаў з новым навучальным годам, уручылі ўзнагароды і далі станоўчую ацэнку рабоце педагогаў Шаркаўшчынскага краю.

За шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні  падрастаючага пакалення, высокі ўзровень прафесіянальных якасцяў Знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” узнагароджана Ірына Іванаўна Тарнёнак (Шаркаўшчынская СШ № 1).

Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны: Андрэй Іванавіч Татаровіч (Шаркаўшчынская СШ № 2) і Тамара Сяргееўна Якімовіч (Станіславоўская БШ).

Граматамі Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны: Анна Казіміраўна Бука (Вялікасельская ДС — СШ), Раіса Пятроўна Лагунёнак (Іёдская ДС- СШ), Ларыса Элефтораўна Швед (Лужкаўская СШ), Вольга Леанідаўна Юкша (Германавіцкая СШ) і Ірына Іванаўна Яфімава (Шаркаўшчынская СШ № 2).

Ганаровымі граматамі упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны: Ірэна Эдуардаўна Якімовіч (Зоркаўская БШ), Людміла Расціславаўна Хрол (Вялікасельская ДС — СШ), Алена Дзмітрыеўна Піланц (Шаркаўшчынская СШ № 1), Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак (Гуркаўская БШ), Наталля Чаславаўна Фёдарава (Шаркаўшчынская СШ № 2).

Ганаровымі граматамі Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджаны:

Алена Генрыхаўна Арэхава (Лужкаўская СШ), Барыс Серафімавіч Лонскі (Шаркаўшчынская СШ № 1), Святлана Мікалаеўна Шарак (яслі-сад № 5 г. п. Шаркаўшчына).

Падзякамі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджаны:

Вольга Уладзіміраўна Грашчанка (Шаркаўшчынская СШ № 1), Леанід Анатольевіч Закрэўскі (Гуркаўская БШ), Аксана Апалінар’еўна Казлоўская (група гаспадарчага абслугоўвання), Ірына Мар’янаўна Грыдзюшка (Лужкаўская СШ), Сямён Вітальевіч Фамін (Зоркаўская БШ).

Ганаровымі граматамі Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:

Аксана Паўлаўна Пачэпка (Шаркаўшчынская СШ № 2), Наталля Мікалаеўна Пастушкова (аддзел адукацыі, спорту і турызму).

Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджаны: Уладзімір Мікалаевіч Рымдзёнак (Більдзюжская СШ), Інна Мікалаеўна Фядотава (Іёдская ДС-СШ), Ларыса Фёдараўна Лявоненка (Германавіцкая СШ), Аксана Леанідаўна Цярэшка  ( Шаркаўшчынская СШ № 2), Ядзвіга Вітальеўна Балай (Шаркаўшчынская СШ № 1), Тамара Паўлаўна Сікора (Станіславоўская БШ), Дзіна Мікалаеўна Латышонак (Лонская ДС-ПШ), Аляксей Алегавіч Курачонак (Шаркаўшчынская ДЮСШ), Алла Станіславаўна Мілянцей (Іёдская ДС — СШ), Людміла Мікалаеўна Курыловіч (Шаркаўшчынская СШ № 1), Вера Іпалітаўна Чэркес (цэнтралізаваная бухгалтэрыя), Ірына Іванаўна Александровіч (Германавіцкі дзіцячы сад), Аляксандр Іванавіч Булына (Гуркаўская БШ) і Алена Яўгенаўна Сушчэвіч (яслі-сад  № 4).

У бягучым годзе ў сістэме адукацыі раёна пачынаюць працаваць 4 маладыя спецыялісты. Выпускніца Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Вераніка Шыпіла новы навучальны год пачала ў якасці настаўніцы і педагога-арганізатара Лужкаўскай сярэдняй школы. У Шаркаўшчынскую сярэднюю школу № 2 размеркавана  Яўгенія Цяслёнак. Яна будзе выкладаць англійскую мову. Яўген Пахоменка  — настаўнік фізічнай культуры ў Шаркаўшчынскай СШ № 1. А яго калега Анна Даніловіч будзе займацца фізкультурай з яшчэ маленькімі дзеткамі. Анна прызначана на пасаду кіраўніка фізічнага выхавання ў дзіцячыя садкі № 3 і № 5.

На галоўным  педагагічным форуме года асаблівыя,  шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас ветэранаў педагагічнай працы. Словы падзякі за сваю шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна ў гэты дзень прымалі Галіна Васільеўна Хацько, Раіса Вячаславаўна Седзюкевіч, Зінаіда Іосіфаўна Пілатовіч, Валянціна Мікалаеўна Рымдзёнак і Анна Зянонаўна Рыкун.

Вось і прагучалі першыя школьныя званкі, а навучальныя ўстановы раёна гасцінна расчынілі  дзверы для кожнага свайго вучня. Святочныя дні паступова пераўтвараюцца ў  прывычныя школьныя будні. Што яны не будуць сумнымі – гэта відавочна. Вялікі і творчы настаўніцкі калектыў  зрабіў усё залежнае для таго, каб напоўніць кожны школьны дзень новымі цікавымі праектамі, ідэямі і планамі. Няхай усё задуманае атрымаецца!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9457hh (Копировать)

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *