Учора ў Шаркаўшчыне і ў раёне прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Актуальное

img_1124-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

11 верасня з самага ранку стаяла цёплае сонечнае надвор’е. Такая акалічнасць дадавала добрага настрою людзям, якія крочылі на выбарчыя ўчасткі, каб скарыстаць сваё канстытуцыйнае права і аддаць голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Выбарчы ўчастак № 33, які размясціўся ў сярэдняй школе № 2 гарадскога пасёлка, адкрыў свае дзверы а восьмай гадзіне раніцы. Некаторыя выбаршчыкі ўжо чакалі гэтай хвіліны ў фае.

Першым, хто прыйшоў галасаваць на гэты ўчастак аказалася жыхарка райцэнтра Жанна Святаславаўна Сініца. Старшыня выбарчай камісіі Алеся Іванаўна Сікора павіншавала яе з такой знакавай падзеяй і ўручыла падарунак.

Пакрысе падыходзілі жыхары райцэнтра на участкі для галасавання, якія размяшчаліся ў адміністрацыйным будынку ДБУ № 26 і раённым Цэнтры культуры, каб прагаласаваць за таго або іншага кандыдата ў дэпутаты і тым самым праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Спецыялісты раённага Цэнтра культуры і вучні школ правялі цікавыя канцэртныя праграмы на выбарчых участках не толькі ў гарадскім пасёлку, але і ў раёне. У выбаршчыкаў была цудоўная магчымасць з карысцю правесці час выхаднога дня — прагаласаваць, паслухаць добрыя песні, а таксама набыць харчовыя тавары, багаты асартымент якіх прапаноўвалі пакупнікам работнікі філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод”. Буфеты па продажы свежай выпечкі, кандытарскіх і кулінарных вырабаў працавалі побач з тэрыторыямі выбарчых участкаў.

Захаванне супрацьпажарнай бяспекі і правапарадак падчас правядзення датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў забяспечвалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела ўнутраных спраў. Наогул, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прайшлі ў спакойнай дзелавой атмасферы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

 

img_1094-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1099-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1101-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1102-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1104-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1113-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1118-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1122-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1125-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1127-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1129-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1130-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1135-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1137-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1145-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1148-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1150-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_1151-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *