З 5-гадовым юбілеем супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта павіншавалі ўдзельнікі творчага агляду-конкурсу «Закон і мы»!

Актуальное

img_9921h-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

12 верасня  следчыя Рэспублікі Беларусь  адзначылі свой першы юбілей – 5 годдзе са дня ўтварэння Следчага камітэта. У нашым гарадскім пасёлку прыемным падарункам для ўсіх супрацоўнікаў  Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта стаў творчы агляд-конкурс   “Закон і мы”, які спецыяльна да юбілейнай даты падрыхтавалі і правялі разам са сваімі настаўнікамі юныя наведвальнікі  раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі таксама  вучні і педагогі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 і нашы мясцовыя паэты, якія ўваходзяць у склад  народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.

Агляд-конкурс праводзіўся ў 4 намінацыях: віншавальная паштоўка, паэтычны твор, мультымедыйная прэзентацыя і гімн. У розных жанрах і відах творчасці  свае таленты дэманстравалі як дзеці, так і дарослыя. Асноўны акцэнт пры гэтым быў зроблены на прапаганду прававых ведаў і арыетацыю падлеткаў на законапаслухмяны лад жыцця.

Вынікі конкурсу падвяло журы, якое ўзначаліў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый  Кавалёнак.  У намінацыі “Гімн Следчаму камітэту” ўзнагароджаны ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына  Сосна, Віктар  Лагун і Людміла Ардынская. Дарэчы песня  на словы Людмілы Ардынскай у выкананні Алены Калесніковіч, якая таксама  напісала  музыку да гімна, стала выдатным падарункам для следчых падчас урачыстага мерапрыемства. У намінацыі “паэтычны твор”  перамогу заваявала Ірына Тарбецкая – кіраўнік аб’яднання “Юны карэспандэнт” цэнтра дзяцей і моладзі. Другое і трэцяе месца ў юных удзельніц гэтага аб’яднання — Кацярыны Аляксеевай і Ксеніі Козел. За мультымедыйныя прэзентацыі ўзнагароджаны Яна Шакялеўская і Ірына Цыунэль. А ў намінацыі “віншавальная паштоўка” лепшымі былі прызнаны віншавальныя кампазіцыі, створаныя ў аб’яднаннях па інтарэсах “Жывапіс і графіка” і “Дэкарыраванне” пад кіраўніцтвам педагогаў  Сяргея Букі і Алесі Сікоры.2-е месца – у Таццяны Гернат. Пераможцы і прызёры ў кожнай намінацыі атрымалі невялікія грашовыя прэміі ад супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага РАСК.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
img_9851-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9852-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9853-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9867-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9882-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9885-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9890-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9894-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9900-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9907-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9915h-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



1 комментарий по теме “З 5-гадовым юбілеем супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта павіншавалі ўдзельнікі творчага агляду-конкурсу «Закон і мы»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *