“Уладар” у “Гарадцы” сябе апраўдаў

Сельское хозяйство

173-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Да такой высновы прыйшла аграном-насеннявод КУВСП “Гарадзец” Таццяна Мікалаеўна Жалейка. “Другі хлеб” у сельгаспрадпрыемстве сёлета быў пасаджаны на 50-гектарнай плошчы. У той час, калі на сугліністых глебах у раёне з-за моцных і працяглых дажджоў шматлікія ўчасткі з бульбай аказаліся падтопленыя, на пясчаніках у “Гарадцы” “другі хлеб” вырас нават крыху лепшы, чым у мінулым годзе. Высаджвалі сарты беларускай селекцыі “рагнеда” і “уладар”, а таксама галандскай — “астэрыкс”.

Пагодныя дні прыспешваюць своечасова і без страт сабраць вырашчаны ўраджай. Па стане на 13 верасня было выкапана палова плошчы. На дапамогу аграрыям прыйшлі медыкі, культработнікі і сацыяльныя работнікі, таксама сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады з ліку вучняў старэйшых класаў Лужкаўскай і Германавіцкай сярэдніх школ.

— За дзень яны выкопваюць плошчу ў 4-5 гектараў, — кажа нам Таццяна Мікалаеўна, — а гэта прыкладна 30 тон бульбы, якую перавозяць у Верацеі для далейшай пераборкі і засыпкі ў сховішча.

Сёлета асабліва вялікі ўраджай даў сорт беларускай селекцыі “уладар”. Ён мае цудоўныя смакавыя якасці, вырастае на любых відах глебы. Спадзяёмся, што цёплае надвор’е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён, каб агульнымі намаганнямі мы змаглі паспець выкапаць бульбу, бо яшчэ ёсць плошчы з морквай і сталовымі буракамі.

Сяргей РАЙЧОНАК.img_1153img_1156img_1161img_1172img_1178



1 комментарий по теме ““Уладар” у “Гарадцы” сябе апраўдаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *