У вёсцы Жукоўшчына жыве працавітая і вельмі добразычлівая жанчына — Таццяна Беласлудцава. Мясцовыя жыхары ведаюць яе як клапатлівую гаспадыню, любячую жонку і маці. А працуе Таццяна ўжо каля трыццаці год аператарам машыннага даення на комплексе “Жукоўшчына”.
— Ой, ведаеце не трэба пісаць пра мяне, — крыху сарамліва сказала Таццяна Уладзіміраўна, калі мы на рэдакцыйнай “Ніве” прыехалі на ранішняе даенне кароў, якія пасвіліся за вёскай Агальніцы.
У дойным статку Таццяны 67 галоў кароў. За кожнай, як вядома, павінен ажыццяўляцца пэўны догляд, да кожнай трэба праяўляць ласку і клопат. І гэта ў жанчыны цалкам атрымліваецца. Жывёла яе любіць, таму што адчувае добрую чалавечую душу і спагаду. Напэўна, таму і надоі малака атрымліваюцца хоць і не высокія, але, тым не менш, нядрэнныя.
Так, с пачатку года Таццяна Беласлудцава змагла атрымаць з гурта 102493 кілаграмы малака. За ліпень сярэдні надой на адну карову склаў 295 кілаграмаў малака.
Сяргей РАЙЧОНАК.
