Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, мы наведалі Шаркаўшчынскі ўчастак філіяла адкрытага акцыянернага таварыства АТП № 16 г. Глыбокае.

Актуальное

769

З году ў год на дарогах павялічваецца колькасць аўтатранспарту. Гэта сусветная тэндэнцыя характэрная, у тым ліку, і для нашай краіны. Цалкам зразумела, што вельмі зручна мець уласны аўтамабіль. У любы час можна ажыццявіць паездку па справах або на адпачынак. Тым не менш, яшчэ вельмі запатрабаваным з’яўляецца і грамадскі транспарт, пра што сведчаць запоўненыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі ў буйных гарадах. Актыўна карыстаюцца паслугамі дзяржаўных пасажырскіх перавозчыкаў і насельніцтва невялікіх па памерах раённых цэнтраў. Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, мы наведалі Шаркаўшчынскі ўчастак філіяла адкрытага акцыянернага таварыства АТП № 16 г. Глыбокае. Пра арганізацыю работы аўтатранспартнага прадпрыемства нашага раёна нам паведаміў начальнік участка Аляксей Іосіфавіч Васілёнак.

— Да пасажырскіх паслуг дзейнічае 21 маршрут, сярод якіх — 17 прыгарадных, 2 міжгароднія і 2 гарадскія. Цяпер у наяўнасці маецца 16 аўтобусаў, якія штодзень адпраўляюцца па вызначаных маршрутах. Працоўны калектыў участка аўтапарка налічвае 30 чалавек, з якіх 17 — вадзіцелі. Мы ажыццяўляем як пасажырскія, так і грузавыя перавозкі. На грузаперавозках задзейнічаны два аўтасамазвалы МАЗ.

Вялікіх слоў удзячнасці за нялёгкую працу заслугоўваюць вадзіцелі, чый працоўны стаж у нашай арганізацыі складае не адно дзесяцігоддзе. Гэта Уладзімір Генрыхавіч Блажэвіч, Сцяпан Іванавіч Кукуць, Юрый Казіміравіч Аляхновіч, Міхаіл Іванавіч Кабак, Уладзімір Уладзіміравіч Барон, Віктар Генадзьевіч Буйка, Вячаслаў Лявонцьевіч Грыгаровіч, Аляксандр Георгіевіч Бука, Пётр Сцяпанавіч Бахір. Дарэчы, апошняму за шматгадовую добрасумленную, бездакорную і безаварыйную працу прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”. Сёлета Пётр Сцяпанавіч атрымаў у карыстанне з Барысаўскага аўтазавода новы аўтобус ПАЗ-4234, разлічаны на 30 пасадачных месцаў.

Са станоўчага боку зарэкамендавалі сябе і маладзейшыя вадзіцелі Юрый Браніслававіч Анецька, Пётр Пятровіч Хаданёнак і іншыя. З нядаўняга часу ў нашым участку працуе і сын аднаго з лепшых вадзіцеляў Юрыя Казіміравіча Аляхновіча — Міхаіл. Бацька перадае яму свае вопыт, майстэрства, уменне дасканала валодаць тэхнікай і паважліва адносіцца да пасажыраў.

Сёлета на заслужаны адпачынак пайшоў ветэран працы, які шмат год аддаў справе пасажырскіх перавозак — Валянцін Канстанцінавіч Кабяк. Карыстаючыся магчымасцю, шчыра віншую сваіх калег па працы, ветэранаў, цяперашніх вадзіцеляў з Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Быць вадзіцелем аўтамабіля — гэта не проста, а быць вадзіцелем пасажырскага аўтобуса — удвая складаней. Менавіта яны кожны дзень у летнюю спёку і зімні холад, веснавое і асенняе дажджлівае надвор’е, да світання ўстаўшы, спяшаюцца своечасова прыехаць на аўтавакзал, каб кожнага пасажыра даставіць да вызначанага прыпынку, каб зноў і зноў на чарговым маршруце за плячамі пакінуць кіламетры, вёрсты, далячынь.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *