З юбілеем Веру Іванаўну Морхат віншуюць яе калегі з Зоркаўскай школы

Актуальное

28Любая прафесія, калі яна становіцца справай усяго жыцця, галоўным жыццёвым клопатам, які прыносіць карысць як асобным людзям, так і грамадству ў цэлым, заслугоўвае ўсеагульнай павагі і прызнання. Праца настаўніка мае асабліва важнае значэнне.

— Вера Іванаўна Морхат, настаўніца нямецкай мовы і былы дырэктар Зоркаўскай базавай школы працуе на ніве адукацыі 37 гадоў, — паведаміла ў дасланым у рэдакцыю лісце яе калега, настаўніца і разам з тым былая вучаніца Жанна Антонаўна Хрол. — 14 лістапада Вера Іванаўна адзначыла свой чарговы юбілей, з якім яе шчыра павіншаваў увесь невялікі і дружны калектыў Зоркаўскай базавай школы. Пасля паспяховага заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава маладая выпускніца Вера Морхат прыехала працаваць у родныя мясціны. З 1983 года працавала ў Ямненскай, потым у Зоркаўскай базавай школе. Зараз настаўніца выкладае нямецкую мову. Яна накіроўвае вучняў на глыбокае, трывалае засваенне матэрыялу і дапамагае ім найбольш поўна раскрыць уласныя творчыя здольнасці.

Каля 10 гадоў Вера Іванаўна з’яўлялася дырэктарам нашай навучальнай установы. Як кіраўнік заўсёды старалася перадаць уласны вопыт нам, калегам, імкнулася зрабіць працэс навучання больш цікавым і плённым.

Вера Іванаўна — цудоўная жанчына, гаспадыня, маці і бабуля. Разам з мужам Віктарам Стэфанавічам выгадавала траіх дзяцей, у яе цудоўныя ўнучкі. Не забывае настаўніца і пра любімыя захапленні. У свой вольны час яна вяжа прыгожыя рэчы, чытае мастацкую літаратуру.

Педагагічны калектыў Зоркаўскай школы ад шчырага сэрца віншуе калегу з днём яе нараджэння і жадае юбілярцы радасці, светлай надзеі, шчасця ў будні і ў святы. Хай добрыя весткі прыходзяць у хату, хай будуць заўсёды здароўе і сіла, жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым!

Падрыхтавала Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



1 комментарий по теме “З юбілеем Веру Іванаўну Морхат віншуюць яе калегі з Зоркаўскай школы

  1. Хацелася б далучыцца да вiншавання! На сувязи сын Веры Iванауны! Лiчу што словы- гэта важна, але яшчэ важней- гэта канкрэтныя дзеяннi i рэзультаты, якiя атрымлiваюцца! Вельмi важна как свой асабiсты прыклад быу доказам «тэорыi». У Веры Иванауны, маёй матулi, гэта менавiта так: яна гаварыла сваiм вучням быць у жыццi шчырымi, мэтанакiраванымi i пазiтыунымi, не пасаваць перад цяжкасцямi, марыць и дасягаць мар! I сама жыве з такiм крэда па жыццi! А мы, яе дзецi: Наталля, Мiкалай, Марыя стараемся на прыкладзе сваiх дзеянняу даказывать гэта кожны дзень). Пачакаем и убачым што атрымаецца. А пра прафесiйныя якасцi Веры Iванауны ужо дастаткова напiсана!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *