1-ы Адкрыты міжрэгіянальны Фестываль ансамблевай музыкі «Вясёлка сугуччаў» (фота)

Актуальное

img_4407-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cУражанні ад фестывалю:

Дзяніс Ясіновіч, Сцяпан Александровіч і Мікіта Плясун, трыо баяністаў Браслаўскай ДШМ:

— Удзячны арганізатарам фестывалю за запрашэнне на мерапрыемства, а таксама нашаму музычнаму кіраўніку Ірыне Аляксандраўне Белусь за падтрымку. Сёння для гледачоў і гасцей прагучаць дзве кампазіцыі “Шалом Алейхам” і “Гарэзлівая полька”. Пазнаёміцца яшчэ ні з кім не паспелі, так як шмат часу аддалі на рэпетыцыю, каб добра выступіць. Перад выступленнем вельмі хвалюемся: незнаёмая сцэна, шмат людей, нас будзе ацэньваць журы, але спадзяёмся, што ўсё будзе добра.

Вія Пятрова, кіраўнік ансамбля каклеістаў «Іскарка» Шпогскай музычнай і мастацкай школы:

— Мае дзяўчаты добра падрыхтаваліся да выступлення і амаль не хвалююцца. Пяць вучаніц сыграюць на незвычайным інструменце  — кокле, такога тут дакладна ні ў каго больш не ўбачыце. Незвычайны ён сваёй формай, а яшчэ тым, што кокле не ўдарны струнны інструмент, як, напрыклад, цымбалы, а шчыпковы. Мы добра ведаем, што ў вашай школе мастацтваў вельмі кваліфікаваныя настаўнікі, якія добра вучаць сваіх дзяцей. Спадзяёмся, што зможам скласці ім годную канкурэнцыю.

Людміла Вараб’ёва, кіраўнік аддзялення фартэпіяна  Зарасайскай мастацкай школы:

— Мы ўпершыню прыехалі ў Беларусь. З вялікім задавальненнем адзначае прыгажосць вашага краю і чысціню. Нас тут цёпла сустрэлі гледачы, падтрымалі апладысментамі. Вельмі цікава было паглядзець на таленавітых дзяцей, а таксама паслухаць падрыхтаваныя творы.

Ансамбль цымбалістаў «Забава» Глыбоцкай ДШМ:

— Мы ўпершыню на такім маштабным мерапрыемстве і ўдзячныя за запрашэнне, а таксама за магчымасць паказаць свае таленты і паглядзець на іншых. Цікава даведацца пра вынікі музычнага фестывалю. Спадзяемся, што нашы чатыры калектывы не застануцца незаўважанымі журы і іх выступленні добра ацэняць.

Паліна Свікліс і Валерыя Марозава, цымбалісткі Ахрэмаўскага філіяла Браслаўскай ДШМ:

— Сяброўская атмасфера фестывалю вельмі падабаецца. Нам здаецца, што ўсе хто сёння выступіў, заслугоўваюць перамогі. У вашым Цэнтры культуры вялікая і зручная сцэна, мы нават крыху разгубіліся. Пасля свайго выступлення пазнаёміліся з дзяўчынкамі з Шаркаўшчыны, Паставаў, Міёраў і Глыбокага. Ад фестывалю ў нас мноства пазітыўных эмоцый. Абавязкова прыедзем да вас яшчэ.

Узорны ансамбль народнай музыкі і песні «Званочкі» Варапаеўскай ДШМ:

— Мы вельмі рады, што журы нас ацаніла па заслугах. У сваёй намінацыі «Інструментальны ансамбль малой формы ад 6 да 12 чалавек» мы занялі першае месца. Выступаць у вас вельмі спадабалася, нас добра сустрэлі гледачы. Сёння мы знайшлі тут новых сяброў. Людзі тут вельмі добрыя, мілыя. А навокал ўсё прыгожа і дагледжана. Спадзяёмся, што нас запросяць сюды яшчэ. Хочацца шчыра падзякаваць усім шаркаўчанам за такі цёплы прыём!

Ансамбаль гітарыстаў Шаркаўшчынскай ДШМ:

—Сёння сустрэліся са сваімі суседзямі з краін Прыбалтыкі і адчулі наколькі яны нам блізкія: і па культуры, і па каштоўнасцях, і як людзі. Іх рэпертуар сапраўды аўтэнтычны, а самі яны — такія добрыя і шчырыя! Сам фестываль — гэта цудоўная пляцоўка, дзе можна абменьвацца вопытам. Мы пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі, набылі шмат новых сяброў. Шчыры дзякуй арганізатарам фестывалю.

Уражанні запісала Алена АНАНІЧ.

 

img_4302-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4304-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4307-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4310-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4311-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4313-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4317-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4320-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4325-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4326-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4329-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4331-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4333-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4340-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4344-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4347-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4350-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4351-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4357-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4362-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4363-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4368-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4370-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4372-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4374-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4375-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4377-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4378-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4381-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4384-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4386-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4388-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4392-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4393-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4394-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4395-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4397-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4399-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4400-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4401-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4402-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4403-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4404-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4405-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4406-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4408-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4409-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4410-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4411-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4413-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4414-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4416-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4417-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *