Надзея Арлова (ферма “Пялікі” ААТ “Даватарскі”) — лідар сярод маладых аператараў машыннага даення Віцебшчыны

Сельское хозяйство

646
Л. І. Зубовіч віншуе Надзею Арлову

На малочнатаварнай ферме “Пялікі” ААТ “Даватарскі” утрымліваецца 524 галавы дойнага статка. За такім вялікім пагалоўем пільна сочаць, добрасумленна выконваючы свае службовыя абавязкі, работнікі МТФ. Аператары машыннага даення з дадзенай фермы штомесяц займаюць лідзіруючыя пазіцыі па колькасці атрыманага малака ў раёне. Таксама і якасць гэтага прадукту харчавання знаходзіцца на належным узроўні. За лістапад у чарговы раз малочнатаварная ферма стала лепшай у раённым спаборніцтве сярод астатніх МТФ. Тут валавы надой малака склаў 211 тон, а яго рост да аналагічнага перыяду мінулага года — 115 працэнтаў. Сярэдні ўдой на карову склаў 403 кілаграмы.
Ужо некалькі месяцаў запар упэўненае лідарства па надоях малака сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення ўтрымлівае Надзея Арлова. Не выключэннем стаў і лістапад. За мінулы месяц маладая даярка, у гурце якой утрымліваецца 43 галавы жывёлы, змагла атрымаць больш за 25 тон малака. У сярэднім на адну карову надоена 596 кілаграмаў. Такі высокі паказчык дазволіў Надзеі зноў стаць лідарам у раёне і вобласці. Дарэчы, у сакавіку сёлетняга года яна ўжо станавілася пераможцам сярод маладых аператараў машыннага даення Віцебшчыны.
Павіншаваць Надзею Арлову з чарговай перамогай на малочнатаварную ферму прыехаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Леанід Іванавіч Зубовіч. Ён уручыў маладой даярцы дыплом і грашовую прэмію, а таксама пажадаў новых высокіх вытворчых паказчыкаў у будучым. Так трымаць, Надзея!
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *