Узнагароды лепшым энергетыкам раёна

Актуальное

Прадстаўнікі Шаркаўшчынскага РЭС, якія атрымалі ўзнагароды
Прадстаўнікі Шаркаўшчынскага РЭС, якія атрымалі ўзнагароды

У дзень  святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню энергетыка, лепшыя работнікі Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак атрымалі ўзнагароды. На пачатку цырымоніі ўзнагароджвання са  справаздачай перад калектывам  выступіў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Арсеньевіч Фёдараў, які падчас свайго выступлення шчыра падзякаваў усім работнікам за  добрасумленную працу, пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у працы. Да віншаванняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзіслававіч Далецкі, які адзначыў  высокія дасягненні энергетыкаў раёна ў прафесійнай дзейнасці, падзякаваў ім за аператыўную  і зладжаную работу падчас лікідацыі наступстваў тарнада, якое ў гэтым годзе давялося перажыць шаркаўчанам, і разам з дырэктарам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак  уручыў лепшым прадстаўнікам калектыву заслужаныя ўзнагароды.

За добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай РУП «Віцебскэнерга» ўзнагароджаны электраманцёр Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак Эдуард Міхайлавіч Фурс. Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта  ўручана электраманцёру аператыўна-выязной брыгады Сяргею Віктаравічу Цярэшку. Ганаровымі граматамі філіяла Глыбоцкіх электрычных сетак РУП “Віцебскэнерга” ўзнагароджаны начальнік раённай дыспетчарскай службы Леанід Антонавіч Грыгаровіч, майстар Шаркаўшчынскай лінейнай брыгады Аляксей Віктаравіч Свяцкі, трактарыст Валерый Вячаслававіч Рачыцкі і электраманцёр Міхаіл Мікалаевіч Рэдзіка. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, падрыхтаваным работнікамі культуры.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *