Адбыўся сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі КПБ

Актуальное

IMG_56581 (Копировать)18 студзеня на чарговае пасяджэнне раённай арганізацыі  Камуністычнай партыі Беларусі акрамя  членаў райкама былі запрошаны ветэраны, якія ў мінулыя гады ўваходзілі ў склад КПСС. Удзел у рабоце партыйнага сходу прыняла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.

У 2017 годзе ў грамадстве будзе адзначацца 100-гадовы юбілей Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі, падзеі, якая, безумоўна, стала знакавай для ўсёй сусветнай гісторыі. Нагадаем, што і сёння, Беларусь  застаецца  адзінай былой савецкай краінай, у якой дзень прыходу да ўлады бальшавікоў  захоўваецца ў якасці дзяржаўнага свята і з’яўляецца непрацоўным. У сувязі з гэтым падчас пасяджэння прадстаўнікі раённай арганізацыі КПБ  ўнеслі свае прапановы, якія змогуць увайсці ў абласны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 100-годдзя  Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.  У ліку гэтых прапаноў –  сумеснае з Шаркаўшчынскай дзіцячай школай мастацтваў  правядзенне конкурсу малюнкаў на тэму “Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя” на прызы КПБ; размяшчэнне наглядных матэрыялаў у грамадскіх месцах і ў арганізацыях раёна; правядзенне сумесных пасяджэнняў і круглых сталоў з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, раённага Савета ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў; арганізацыя ў бібліятэках тэматычных выстаў; правядзенне круглых сталоў з ветэранамі КПСС і ўзнагароджванне найбольш актыўных членаў партыі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома пазнаёміла прысутных з планам асноўных і найбольш значных мерапрыемстваў, правядзенне якіх запланавана ў раёне  ў 2017 годзе і запрасіла прадстаўнікоў раённай арганізацыі КПБ прыняць у іх актыўны ўдзел. У рамках пасяджэння была праведзена вучоба актыва раённай партыйнай арганізацыі, у рады якой у гэты дзень уступіў жыхар вёскі Болкалы Барыс Лявонцьевіч Руткоўскі. Узначальваў работу сходу Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі КПБ яе першы сакратар Мікалай Валянцінавіч Манкевіч. Падчас пасяджэння ён яшчэ раз нагадаў аб тым, што ўсе жадаючыя жыхары раёна, якія ў мінулым уваходзілі ў склад КПСС і зараз таксама раздзяляюць погляды Камуністычнай партыі Беларусі, могуць увайсці ў састаў Шаркаўшчынскай раённай партыйнай арганізацыі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 6 15 95 або 4 12 08.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Адбыўся сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі КПБ

  1. Сами собирайтесь, коль не отпускает, но детям мозги не пудрите!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *