
Пабываў з тым, каб выканаць прыемную місію і ўзнагародзіць тых шаркаўшчыскіх выратавальнікаў, хто выдатна праявіў сябе ў нясенні службы. Узнагароды атрымалі прапаршчык унутранай службы камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 Аляксей Янучкоўскі, старшына ўнутранай службы вадзіцель ПАВП №12 Аляксандр Майсяёнак, старшына ўнутранай службы вадзіцель ПАВП №11 Андрэй Васюк, маёр унутранай службы намеснік начальніка Шаркаўшчынска РАНС Сяргей Крыўко.
— Мне заўсёды прыемна выконваць такія місіі, — звярнуўся да шаркаўшчынскіх выратавальнікаў Васілій Іванавіч Чэкан. — Думаю, вы ўсе ў Шаркаўшчынскім аддзеле добра разумееце патрабаванні міністра па надзвычайных сітуацыях, добра ведаеце, у якім кірунку працаваць. А пра тое, што вы добра выконваеце свае абавязкі, сведчаць атрыманыя вамі ўзнагароды. Увогуле, гэта першы раз за час маёй службы, калі напрыканцы года міністр узнагароджвае сваім загадам тых, хто вызначыўся падчас выканання баявых задач. Усяго па Віцебскай вобласці было ўзнагароджана 299 чалавек. Будзем спадзявацца, што гэта стане традыцыяй.

Напрыканцы начальнік абласнога ўпраўлення павіншаваў прысутных з навагоднімі святамі, пажадаў, каб як мага меней здаралася ў раёне надзвычайных сітуацый, і нагадаў, што ад пажарных у святочны перыяд патрабуецца асаблівая пільнасць пры нясенні службы.
Андрэй БУРЭЦ