2-га студзеня старшыня аблвыканкама А. М. Косінец правёў селектарную нараду, у час якой неаднаразова падкрэсліваў, што дасягнуць поспеху можна толькі тады, калі ў аснову пакласці эканамічныя паказчыкі. Кіраўнік вобласці падрабязна спыніўся на кожным напрамку гаспадарчай дзейнасці ў рэгіёнах.
Арганізацыйныя пытанні
— да 13 студзеня правесці калегіі з разглядам вынікаў работы за 2011 год;
— дасканала разабрацца па кожнаму прадпрыемству і арганізацыі;
— працоўны дзень павінен быць паўнацэнным, з давядзеннем канкрэтных заданняў і аб’ёмаў;
— перагледзець штатныя расклады з мэтай іх скарачэння;
— абавязковае выкананне планавых паказчыкаў з захаваннем колькасных і якасных паказчыкаў;
— ліквідаваць дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасць.
Заработная плата
— цесна ўвязваць заработную плату з прадукцыйнасцю працы;
— да канца года прадукцыйнасць працы павінна павялічыцца ў два разы;
— сярэдняя заработная плата цяпер складае каля 280 долараў ЗША, а ў снежні 2012 года яе неабходна давесці да 500 долараў ЗША.
Інвестыцыі і інавацыі
— праводзіць маркетынгавыя даследванні, параўноўваючы якасць сваёй і імпартнай прадукцыі;
— настойлівей працаваць з інвестарамі, пры неабходнасці правесці перазаключэнне ранейшых дамоўленасцяў;
— інавацыі ў асноўны капітал (машыны, абсталяванне) павялічыць на 110 працэнтаў.
Зніжэнне затрат
— да канца года не павінна быць стратных і нерэнтабельных гаспадарак і прадпрыемстваў;
— неабходна знізіць энергазатраты на 10 працэнтаў, матэрыялаёмістасць — на 5, давесці рэнтабельнасць не ніжэй 10 працэнтаў, знізіць затраты на 1000 рублёў выпускаемай прадукцыі на 20 працэнтаў.
Прамысловасць і будаўніцтва
— у малых гарадах адкрываць новыя вытворчасці з мэтай павелічэння занятасці насельніцтва;
— выпускаць толькі запатрабаваныя віды прадукцыі, максімальна скараціць складскія запасы;
— больш увагі ўдзяляць эканамічным паказчыкам (сабекошт, асартымент, самаакупнасць і г. д.);
— па максімуму скараціць незакончанае будаўніцтва;
— наладзіць экспарт будаўнічых паслуг;
— неадкладна вызначыцца ў аб’ёмах (індывідуальнае, камерцыйнае) будаўніцтва;
— належная арганізацыя работ на ўзводзімых аб’ектах (прадукцыйнасць, нарад-заданні, дысцыпліна).
Аграпрамысловы комплекс
— рэканструкцыя і будаўніцтва новых малочнатаварных ферм і комплексаў;
— павелічэнне сярэднясутачных прываг (КРС — да 700, свіней — 650 грамаў) і пагалоўя, надой на карову — 5 тысяч кілаграмаў;
— павышэнне глыбіні перапрацоўкі атрыманай прадукцыі, таварнасць давесці да 90, гатункам “экстра” прадаваць не менш 80 працэнтаў малака;
— рэнтабельнасць малака — 20, мяса КРС — 5, свіней — 7 працэнтаў;
— да 25 сакавіка падрыхтавацца да веснавых палявых работ (угнаенні, тэхніка, сродкі аховы раслін, насенны матэрыял);
— працягваць працаваць над выкананнем праграмы “Чыстыя палі”.
На першы погляд звышнатуральных патрабаванняў не выказана. І тым не менш, сказанае павінна быць арыенцірам у далейшай рабоце кожнага прадпрыемства.
Эдуард КОРСАК
