28 красавіка ў Більдзюжскай сярэдняй школе адбыўся семінар намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Актуальное

IMG_833 (Копировать)Семінар для намеснікаў дырэктараў па вучэба-выхаваўчай рабоце прайшоў 28 красавіка ў Більдзюжскай сярэдняй школе. Яго тэма — «Фарміраванне маральна-эстэтычных якасцяў асоб вучняў». Якім чынам сістэма выхаваўчай работы пабудавана ў Більдзюжскай сярэдняй школе, якую на сённяшні дзень наведваюць 79 дзяцей, удзельнікам семінара паведаміла намеснік дырэктара Галіна Стэфанаўна Бучынская. Падчас яе выступлення было адзначана, што пры арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу ў навучальнай установе, у першую чаргу, улічваюцца індывідуальныя асаблівасці вучняў, іх інтарэсы, магчымасці, стан здароўя. Потым педагогі наведалі Музей кнігі, створаны ў мінулым годзе ў Більдзюжскай сярэдняй школе. Настаўнік гісторыі Вадзім Раманавіч Казлоўскі разам з вучнямі пазнаёміў прысутных з найбольш вядомымі музеямі кнігі, што, дзейнічаюць у нашай краіне, і расказаў пра свой цікавы школьны музей і яго ўнікальныя экспанаты, рэлігійную, мастацкую, навуковую літаратуру і перыёдыку  розных гадоў выдання.

У межах семінара яго ўдзельнікі сустрэліся з рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць», былой вучаніцай Більдзюжскай сярэдняй школы Ірынай Сяргееўнай Мяцеліца, яна расказала педагогам пра найбольш цікавыя сучасныя часопісы для дзяцей і падлеткаў, што друкуюцца ў нашай краіне. А асноўнай часткай мерапрыемства стаў фінал конкурсу «Самы класны класны!», удзельнікамі якога сталі ўсе класныя кіраўнікі Більдзюжскай сярэдняй школы і іх вучні. Вялікі ўплыў на маральнае развіццё школьнікаў у працэсе навучання аказвае асоба педагога. Лепшым пацверджаннем гэтаму стала цікавая конкурсная праграма і яркія выступленні класных кіраўнікоў, сярод якіх пераможцай была названа Алена Антонаўна Антонава — класны кіраўнік першага класа. Сваю перамогу Алена Антонаўна раздзяліла са сваімі маленькімі першакласнікамі, іх у гэтым годзе ў Більдзюгах толькі трое. Разам са сваёй настаўніцай самыя юныя артысты конкурснай праграмы прадэманстравалі гледачам свае таленты, іх яркае выступленне выклікала гучныя апладысменты ўсіх прысутных.

— У нашай школе існуюць добрыя традыцыі, паспяхова ўкараняюцца новыя формы і метады работы, а яшчэ у нас працуюць выдатныя педагогі, якія не толькі даюць веды, але і сваім прыкладам могуць паўплываць на асобу дзіцяці, — адзначыла напрыканцы семінара дырэктар Більдзюжскай сярэдняй школы Ала Уладзіміраўна Якімчык, якая ўручыла дыпломы за перамогу ў розных намінацыях класным кіраўнікам, удзельнікам конкурснай праграмы «Самы класны класны!». Завяршылася мерапрыемства падвядзеннем вынікаў семінара.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯIMG_9738 (Копировать) IMG_9741 (Копировать) IMG_9745 (Копировать) IMG_9748 (Копировать) IMG_9755 (Копировать) IMG_9760 (Копировать) IMG_9763 (Копировать) IMG_9768 (Копировать) IMG_9770 (Копировать) IMG_9771 (Копировать) IMG_9778 (Копировать) IMG_9781 (Копировать) IMG_9791 (Копировать) IMG_9794 (Копировать) IMG_9801 (Копировать) IMG_9804 (Копировать) IMG_9808 (Копировать) IMG_9849 (Копировать) IMG_9858 (Копировать) IMG_9859 (Копировать) IMG_9863 (Копировать) IMG_9865 (Копировать) IMG_9868 (Копировать) IMG_9877 (Копировать) IMG_9889 (Копировать) IMG_9893 (Копировать) IMG_9897 (Копировать) IMG_9900 (Копировать) IMG_9903 (Копировать) IMG_9909 (Копировать) IMG_9911 (Копировать) IMG_9915 (Копировать) IMG_9920 (Копировать) IMG_9928 (Копировать) IMG_9931 (Копировать) IMG_9934 (Копировать) IMG_9939 (Копировать) IMG_9957 (Копировать) IMG_9958 (Копировать) IMG_9978 (Копировать) IMG_9997 (Копировать) IMG_9999 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *