«Белая Русь» падвяла вынікі. 28 красавіка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі гэтага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання

Актуальное

IMG_0070 (Копировать)28 красавіка ў малой зале райвыканкама адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Са справаздачай аб рабоце раённай арганізацыі выступіла яе старшыня, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марыя Пратасьеўна Фёдарава. Падчас свайго выступлення яна адзначыла, што на момант правядзення канферэнцыі ў склад Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ўваходзяць 27 пярвічных арганізацый, створаных у працоўных калектывах раёна, з агульнай колькасцю 330 чалавек. Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» прымала актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчых кампаній падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе. Арганізацыя цесна ўзаемадзейнічае з органамі мясцовай улады, сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізоўвае і праводзіць акцыі, дзіцячыя спаборніцтвы, творчыя конкурсы. У межах рэспубліканскіх акцый «Белая Русь — дзецям», «У новы год з Белай Руссю» грамадскае аб’яднанне ажыццяўляе шэфства над дзіцячым сацыяльна-педагагічным Цэнтры ў гарадскім пасёлку, аказвае дапамогу аддзяленню дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН, цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сумесна з пярвічкамі арганізуюцца навагоднія падарункі дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама дзецям з малазабяспечаных сем’яў.

Кожны год раённая арганізацыя ўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Вялікай Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, віншуе ветэранаў, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. З мэтай матывацыі членства, маральнай і матэрыяльнай падтрымкі грамадскае аб’яднанне з’яўляецца ініцыятарам, галоўным правадніком ідэй здаровага ладу жыцця, забяспечвае фінансавую падтрымку некаторых раённых мерапрыемстваў і акцый.

Падчас падвядзення вынікаў работы быў зроблены вывад, што Шаркаўшчынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» — патрэбная і запатрабаваная. Пад яе эгідай аб’ядналіся людзі, якія ўносяць свой уклад у развіццё нашага рэгіёну не толькі падчас  выканання сваіх прафесійных абавязкаў, але і праз удзел у грамадскім жыцці, з’яўляюцца падтрымкай мясцовай улады ў рэалізацыі сацыяльных, культурных і дабрачынных праграм. На сходзе быў абраны новы склад Савета раённай арганізацыі, вылучаны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю  Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Старшынёй раённай арганізацыі на новы перыяд адзінагалосна абрана Марыя Пратасьеўна Фёдарава. У межах канферэнцыі памятнымі падарункамі ўзнагароджаны актыў арганізацыі, а пярвічным арганізацыям працоўных калектываў аб’яўлена падзяка за высокую грамадзянскую пазіцыю, усялякую падтрымку праектаў і праграм, што рэалізуюцца грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь»на тэрыторыі нашага раёна, і творчы падыход у рэалізацыі пастаўленых задач.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_00592 (Копировать)IMG_0011 (Копировать) IMG_0020 (Копировать) IMG_0023 (Копировать) IMG_0034 (Копировать) IMG_0040 (Копировать) IMG_0048 (Копировать) IMG_0051 (Копировать)

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *