23 студзеня не стала Васілія Іванавіча Ляснеўскага, які доўгі час узначальваў ААТ «Юдыцына»

Актуальное

У росквіце душэўных сіл, мудрасці, асэнсавання вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці пайшоў з жыцця дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Юдыцына” Ляснеўскі Васілій Іванавіч.
Нарадзіўся 12 студзеня 1958 года ў вёсцы Вішнявец Шаркаўшчынскага раёна. З дзяцінства спасцігаў асновы сельскай гаспадаркі, таму і прафесію абраў адпаведную — закончыў у 1980 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў спецыяльнасць “Механізацыя сельскай гаспадаркі”.
Свой працоўны шлях Васілій Іванавіч пачаў пасля заканчэння ВНУ загадчыкам майстэрні калгаса “17-е верасня”, а праз два гады старанне і высокія арганізатарскія і тэхнічныя здольнасці маладога спецыяліста дастойна ацанілі і прызначылі на пасаду галоўнага інжынера. Далейшае станаўленне з 1985 па 1987 год праходзіла ў калгасе “Свабода”, дзе працаваў намеснікам старшыні гаспадаркі.
Такі паэтапны рост пад кіраўніцтвам больш вопытных кадраў дазволіў спасцігнуць усе нюансы вядзення галін сельскай гаспадаркі, навучыцца працаваць з людзьмі, разумець іх і знаходзіць агульную мову, жыць іх паўсядзённымі клопатамі, дапамагаць у цяжкія хвіліны і дзяліць імгненні радасці.
Спалучыўшы набыты практычны вопыт і маладосць, 17 чэрвеня 1987 года Васілій Іванавіч быў абраны на агульным сходзе старшынёй калгаса “Усход” (цяпер ААТ “Юдыцына”). З першага і да апошняга дня на гэтай нялёгкай адказнай пасадзе працаваў самааддана, з далёкім прыцэлам на будучае, смела ўкараняў новыя формы работы ў галіне раслінаводства, належную ўвагу ўдзяляў развіццю жывёлагадоўлі. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка неаднаразова выходзіла пераможцай спаборніцтва ў раёне, за што калектыву ўручаліся пераходныя Чырвоныя сцягі, граматы, дыпломы, грашовыя прэміі. Дастойна выглядаюць паказчыкі, асабліва ў жывёлагадоўлі, і на абласным узроўні.
Сціплы ў жыцці, ён не патрабаваў да сябе асаблівай увагі, а жыў клопатамі гаспадаркі, да драбніц аналізуючы эканамічныя паказчыкі. Дзякуючы Васілію Іванавічу, якога можна назваць эканамістам па прызванню і добрым арганізатарам, гаспадарка заўсёды мела ўласныя грошы, нягледзячы на ўплыў сусветнага крызісу, дапамагала іншым пры ўзнікненні фінансавых цяжкасцей.
Цанілі і паважалі вопытнага кіраўніка сельгаспрадпрыемства ў райвыканкаме, раённым Савеце дэпутатаў, дэпутатам якога ён з’яўляўся, райсельгасхарчы, калегі з сельгаспрадпрыемстваў. Да яго цягнуліся, слухалі, звярталіся за парадай.
23 студзеня перастала біцца сэрца чалавека, які ўнёс важкі ўклад у далейшае развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна. Але памяць аб ім захаваецца ў сэрцах тых, з кім ён працаваў, жыў, клапаціўся пра дабрабыт кожнага сяльчаніна гаспадаркі.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў



4 комментария по теме “23 студзеня не стала Васілія Іванавіча Ляснеўскага, які доўгі час узначальваў ААТ «Юдыцына»

  1. искренне соболезнование родным и близким В.И.Лесневского, помним, скорбим

  2. Очень хорошим руководителем, настоящим хозяином на земле, был Василий Иванович Лесневский. Под его руководством колхоз «Восход» всегда был на передовых позициях в районе. Выражаю искренне соболезнование родным и близким В.И.Лесневского.

  3. Василий Иванович был самым лучшим, опытным и грамотным руководителем среди руководителей АПК района, Он был больше чем председатель, чем директор, это был настоящий хозяин, за ним труженики хозяйства были как за каменной стеной, сам ни копейки не взял из колхоза, и другим не давал воровать, практически в одиночку руководил целым колхозом….

    Жаль, ушел Такой человек…но память о нем останется навсегда

  4. Соболезнование родным и близким В.Лесневского.

    P.S. Ну все, теперь объединят ОАО «Юдицина» и ОАО «Буевщина» в один колхоз. Пал последний бастион в лице председателя ОАО «Юдицина» В.Лесневского. Жаль, очень жаль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *