
Адкрытае акцыянернае таварыства “Даватарскі” з’яўляецца лідарам сярод сельгаспадарчых прадпрыемстваў па валавай вытворчасці малака. У суткі з малочнатаварных ферм гэтай гаспадаркі паступае дадзенага прадукту больш дваццаці тон. Добрых паказчыкаў дасягаюць і аператары машыннага даення з МТФ “Сасноўцы”. Цяпер, калі на календары чэрвень, даяркі атрымліваюць найбольшыя ўдоі. А гэта ў сярэднім больш сямнаццаці кілаграмаў малака на адну карову. Перад абедзенным даеннем мы прыехалі да трэцяга гурта кароў МТФ “Сасноўцы”. Пастух Іван Ананіч загнаў статак кароў у адведзенае месца для даення, а сам накіраваўся для пераносу электрапастуха на наступную пляцоўку з выдатным травастоем.
На даенне аператараў машыннага даення Раісу Коласаву, Кацярыну Лаздыньш, Алёну Слуцкую і Яўгенію Дарожка прывёз механізатар Сяргей Палягошка. Перад пачаткам работы яны згадзіліся сфатаграфавацца, каб потым хуценька ўзяцца за працу і атрымаць чарговы сырадой ад сваіх кароў.
Сяргей РАЙЧОНАК

