Катанне на каньках — любімая зімовая забава шаркаўчан

Спорт

на лёдзе дзесяцікласнікі з СШ №1

Як мы паведамлялі ў нашай газеце, у пачатку лютага ў Шаркаўшчыне пачаў працаваць каток. У адзін з лютаўскіх дзён, калі мароз трошку спаў, мы накіравіліся паглядзець на нашых юных фігурыстаў і даведацца, ці з’яўляецца запатрабаванай сярод шаркаўчан гэтая зімняя забава. У 16.00 на катку ўжо даволі ажыўлена, катаюцца чалавек 20-30. Адвучыўшыся ў школе і паабедаўшы дома, на каток спяшаюцца ўсё новыя і новыя аматары катання.

Аўдыяфайл: Патрэбная справа каток? — Патрэбная!!!!!!!

— О, мы на каток ходзім амаль кожны дзень, — у адзін голас заяўляюць бойкія дзяўчаты. — Прыходзім сваім класам, мы з 10 «А» першай школы.  Лёд на катку нармальны, кошты за пракат канькоў прымальныя. Катацца на каньках вучыліся самі.
На маю просьбу прадэманстраваць сваё ўменне дзяўчаты і хлопцы ахвотна згадзіліся і усе разам, узяўшыся за рукі, пакацілі па лядовай пляцоўцы, а я, у сваю чаргу, зафіксаваў гэта на фотаапарат.

Аўдыяфайл: А ў мяне свае канькі

Шасцікласнік Сяргей стаў пастаянным наведвальнікам катка яшчэ ў мінулым годзе. Гэты занятак яму так спадабаўся, што бацькі нават купілі яму ўласныя канькі. Цяпер разам са сваімі аднакласнікамі і сябрамі гойсае па льду ён, як сапраўдны прафесіянал, і з кожным выхадам паляпшае сваё майстэрства.

агульны выгляд катка

А больш падрабязна расказаць, як ідуць справы на катку, мы папрасілі ў Ніны Цярэнцьеўны Шкалавай, якая адказвае за пракат канькоў.
— Працаваць мы пачынаем у 14 гадзін у рабочыя дні, у выхадныя раней — у 12 гадзін, заканчваем работу ў 10 гадзін вечару, — гаворыць яна. —У рабочыя дні асноўныя нашы кліенты — дзеці. Недзе ў 4 гадзіны пачынаецца на катку актыўнае жыццё. У выхадныя прыходзіць да нас пакатацца і шмат дарослых. Так вось, у мінулую нядзелю 5 лютага

вось зараз 12-гадовы Яўген Седзюкевіч завяжа на каньках шнуркі і без прамаруджванняў накіруецца на лёд

наведала нас каля 90 чалавек. Вядома, калі такі наплыў людзей, то мне цяжкавата было адной спраўляцца. Я ж акрамя пракату канькоў яшчэ і чай, каву, кандыцерскія вырабы прадаю. Але цяпер прывезлі сюды з пляжа буфет і іх продажам будзе займацца асобны чалавек. Павінны паставіць столік, крэслы, так што будзе магчымасць у нашых наведвальнікаў пасядзець, адпачыць. Атрымліваецца ў нас нядрэнная выручка: за 6 дзён я здала 1 мільён 440 тысяч. Пракат канькоў у нас каштуе 5 тысяч за гадзіну для дзяцей да 16 гадоў і 10 тысяч для дарослых. Ёсць усе памеры, ад 36-га да 46-га. І ўвогуле, са свайго вопыту, назіраючы штодзень, з якой радасцю і ахвотай катаюцца дзеці, магу сказаць, што такі від адпачынку патрэбны ў нас і запатрабаваны.
Ну што ж, бачым, не так апраўданы словы, быццам агульным захапленнем дзяцей і моладзі цяпер з’яўляецца камп’ютар. Як пацверджанне гэтага — заліты каток, які не пустуе і прыносіць шмат радасці, весялосці і прыгожы здаровы румянец на шчокі яго наведвальнікаў.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *