17 чэрвеня ксёндз Крыштаф Сілкоўскі адзначае 35 гадоў святарства

Актуальное

IMG_522217 чэрвеня 2017 года ксёндз Крыштаф Сілкоўскі, дэкан Шаркаўшчынскага дэканата Віцебскай дыяцэзіі, адзначае 35 гадоў святарства.

17 чэрвеня 1982 года малады дыякан атрымаў святарскае пасвячэнне ў Стадніках (Польша). Пасля гэтага вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Бельгіі. Сваю службу Богу і людзям наш пробашч распачаў на місіях у Афрыцы (цяпер Конга), дзе ён працаваў 9 гадоў. Пасля місійнай службы ў далёкай краіне Бог паклікаў яго ў 1991 годзе ў Беларусь. Спачатку ксёндз Крыштаф працаваў у Лынтупах. А з 1992 года пачалася служба ў нашай Шаркаўшчынскай парафіі. Дзякуючы яго пастырскай актыўнасці, яго адданасці справе касцёла, арганізатарскім здольнасцям, аўтарытэту і пашане сярод вернікаў ксёндз Крыштаф Сілкоўскі змог аб’яднаць парафіянаў, а таксама людзей добрай волі для вялікай справы — будоўлі касцёла. З 1997 па 2003 гады ён працаваў у Пастаўскай парафіі. Але Бог зноў накіраваў на шаркаўшчынскую зямлю, дзе ён служыць па сёняшні час.

Шаноўны ксёндз Крыштаф! Ад усяго сэрца шчыра віншуем Вас з 35-годдзем святарскага жыцця. Мы ўдзячныя за Вашу працу, за тое, што Вы на працягу многіх гадоў з Богам вядзеце нас па дарозе жыцця і ўмацоўваеце нашу веру. Дай Бог Вам моцнага здароўя, няхай Маці Божая апякуецца пад Вамі, а палаючае Сэрца Езуса асвячае Ваш далейшы жыццёвы шлях!

Удзячныя парафіяне касцёла “Узвышэння Святога Крыжа”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *