Яго тэмай стала “Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забеспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка РАУС С. М. Арэшкава і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стомы сустрэлася з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка камунальнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Саюзкаапгандаль”.
Дзмітрый Міхайлавіч расказаў прысутным, што сфера турыстычных паслуг з’яўляецца ў нашай краіне адным з перспектыўных сектараў эканомікі. Асноўныя мэты і задачы па развіццю турыстычнай сферы вызначаны Дзяржаўнай праграмай “Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады і іншымі нарматыўна-прававымі актамі. На сённяшні дзень у Беларусі актыўна развіваюцца такія віды турызму як медыцынскі і лячэбна-аздараўленчы, адукацыйны, спартыўны, экалагічны, кулінарны, паляўнічы, прамысловы, рэлігійны, аграэкатурызм і іншыя віды.
Для прыцягнення замежных турыстаў згодна з Указамі Прэзідэнта нашай краіны ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь у турыстычных мэтах на тэрмін да трох сутак на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” і на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”.
У Беларусі створана неабходная заканадаўчая база для прыцягнення інвестыцый у турызм. У цяперашні час здзяйсняецца пошук інвестараў па 89 інвестыцыйных прапановах па будаўніцтве прыдарожнага сэрвісу і гасцініц. Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць заявіў: “Галоўны набытак краіны — гэта яе прырода і людзі. Многія турысты імкнуцца ў Беларусь за спакоем і цішынёй. Таму трэба зберагчы чысціню і дабрыню нашых беларускіх сэрцаў!”.
У час сумеснай гутаркі з работнікамі прадпрыемства былі разгледжаны далейшыя шляхі развіцця сістэмы дзяржаўнага гандлю ў нашым раёне. Прысутных хвалявалі стан і якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. На гэтыя пытанні кампетэнтныя адказы даваў галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ С. Т. Стома. Пра сумеснае ўзаемадзеянне для процістаяння незаконнаму гандлю спіртнымі напоямі, а таксама прадухілення крадзяжоў маёмасці і грашовых сродкаў у грамадзян асобамі цыганскай нацыянальнасці расказаў начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.




