Чырны стрыж абраны птушкай-сімвалам гэтага года

Актуальное

Кожны год грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вызначае сімвалам года тую ці іншую птушку, якая пасяляецца ў нашых мясцінах. Сёлета ёю стаў чорны стрыж. Гэтую маленькую птушачку называюць уладаром нябёсаў, бо большую частку жыцця яна праводзіць у паветры, нават здольная спаць у палёце. Стрыж можа часам развіваць хуткасць каля 112 км. Гэта птушка крыху большая за ластаўку, але зусім не можа рухацца пешшу па роўнай паверхні.
Гняздуюцца стрыжы звычайна ў шчылінах вышынных будынкаў вялікіх і малых гарадоў, пад карнізамі, балконамі, пад дахамі. У нас можна заўважыць гняздоўе стрыжоў, пад’язджаючы да Лужкоў з правага боку дарогі. Там, на пясчаным схіле мноства шчылін у пяску. Менавіта гэты ўчастак яны аблюбавалі сабе для развядзення птушанят.
Эксперты АПБ падлічылі, што ў Беларусі летам налічваецца прыкладна 140-160 тысяч пар чорных стрыжоў.

Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *