Каб гаспадарка мела грашовы прыбытак, а работнікі — заробак

Сельское хозяйство

даяркі Іна Турчыновіч, Надзея Бялова, Наталля Парпуціс і Іна Самуль
даяркі Іна Турчыновіч, Надзея Бялова, Наталля Парпуціс і Іна Самуль

На малочнатаварнай ферме “Пялікі” адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” ўтрымліваецца 557 галоў дойнага статка. За чэрвень па ферме ўсяго атрымана 345 тон 556 кілаграмаў малака. У летні перыяд каровы падзелены на тры гурты. Каля аднаго з іх мы пабывалі на мінулым тыдні.

Быў час абедзеннай дойкі. У той дзень працавалі аператары машыннага даення Іна Турчыновіч, Надзея Бялова, Іна Самуль і падменная даярка Наталля Парпуціс, якіх на трактары ў поле прывёз механізатар Мікалай Лук’янскі. Насыпаўшы ў кармушкі канцэнтраты для кароў, аператары машыннага даення прыняліся за працу. Трэба сказаць, што даільныя апараты не вельмі хутка напаўняліся сырадоем. Яно і зразумела — травастой сёлета на пашы здавальняючы, а гэта напрамую ўплывае на колькасць атрыманага малака. Даенне, як і на большасці ферм раёна, тут трохразовае. Першая дойка пачынаецца ў пяць гадзін раніцы, другая — у дванаццаць, трэцяя — у пяць гадзін вечара.

— Два разы ў дзень да нас прыязджаюць загадчыца фермы, заатэхнік, ветурач, тэхнік-асемянатар, — кажуць даяркі. — Калі патрэбна, праводзяць лячэнне кароў, паведамляюць нам пра паказчыкі работы. Разам з імі мы аналізуем вынікі сваёй працы, каб мець большыя надоі малака і здаровы статак.

Механізатар Мікалай Лук’янскі
Механізатар Мікалай Лук’янскі

Літаральна некалькі дзён назад у калектыве аператараў машыннага даення пачала працаваць Іна Турчыновіч. Жанчына пераехала ў ААТ “Даватарскі” з вёскі Белькі Пастаўскага раёна і адразу ж актыўна ўключылася ў работу. Вось такім невялікім, але зладжаным і сяброўскім калектывам яны і працуюць, каб і гаспадарка мела грашовы прыбытак, і работнікі мелі заробак.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *