
Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях вядзецца мэтанакіраваная работа па прапагандзе прафесіі выратавальніка- пажарнага сярод вучняў выпускных класаў сярэдніх школ раёна. Як паведаміў нам намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Валерый Міхайлавіч Ліпскі, у 2015 годзе выявілі жаданне паступіць на навучанне ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ вучань Іёдскай ДС-СШ Сяргей Лагунёнак, вучаніцы СШ № 1 гарадскога пасёлка Крысціна Курэц і Анастасія Ласоўская. У цяперашні момант Крысціна і Анастасія праходзяць практыку ў Шаркаўшчынскім РАНС. Разам з дзяўчатамі практыку праходзіць Васілій Кашэль. Хлопец родам з Лужкоў, вучыўся ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы, а цяпер з’яўляецца курсантам ВНУ МНС РБ.
Усе трое, у тым ліку і дзяўчаты, лічаць, што невыпадкова абралі для сябе прафесію выратавальніка-пажарнага. У ёй можна праявіць такія якасці як патрыятызм, мужнасць, любоў да Радзімы. Нават нягледзячы на тое, што гэта складаная, а часам і небяспечная работа.
Праз два гады яны закончаць поўны курс навучання і, атрымаўшы званне лейтэнанта, прыступяць да выканання ўскладзеных на іх службовых абавязкаў. Хтосьці з іх вернецца ў Шаркаўшчыну, некаторыя будуць служыць у іншых падраздзяленнях органаў па надзвычайных сітуацыях краіны. Галоўнае, што выпускнікі атрымаюць гарантаванае месца службы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
