Як падкорміш, так і атрымаеш. Па гаспадарках раёна развозіцца ўдабрэнне

Сельское хозяйство

на пагрузчыку працуе Аляксандр Курэц

Сёлета запланавана мець ураджайнасць збожжавых культур 41 цэнтнер з гектара. Для гэтага трэба захаваць усе патрабаванні тэхналогіі па іх вырошчванню. Адзін з галоўных пытанняў — запраўка глебы арганічнымі ўгнаеннямі і мінеральнымі тукамі.
Пад яравую сяўбу сёлетняга года неабходна назапасіць 11900 тон дзеючага рэчыва мінеральных удабрэнняў. Гэта значыць, трэба мець: азотных — 5050, фосфарных — 2200 і калійных —4650 тон.

на вывазцы мінеральных тукаў шафёр ААТ “Даватарскі”Мікалай Дарашчонак

Варта адзначыць, што забяспечанасць гаспадарак раёна мінеральнымі тукамі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года меншая. Гэта звязана з тым, што на азотныя ўдабрэнні цана павялічылася больш як на 70 працэнтаў, а на фосфарныя ў снежні — прыкладна ў два разы. Да таго ж, у гаспадарак недастаткова фінансавых сродкаў.
Актывізавалася работа па пастаўцы мінеральных удабрэнняў са склада ААТ “Агратэхсэрвіс” у гаспадаркі раёна толькі ў пачатку лютага. Гэтаму садзейнічае крэдытнае фінансавае паступленне для разлікаў за адгружаныя тукі і паслабленне маразоў.
У адзін з дзён, калі тэмпература паветра была крыху больш 10 градусаў марозу, выконвалі графік вывазкі калійнага ўдабрэння ўсе гаспадаркі раёна. Выгружаныя з вагонаў у памяшканне рассыпныя калійныя тукі тут жа пагружаліся ў аўтамашыны пагрузчыкам, на якім працуе малады механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс” Аляксандр Краснікаў. Ён толькі паспяваў манеўраваць у памяшканні склада, бо машыны адна за адной падыходзілі пад загрузку. За той дзень (7 лютага) было адгружана са склада 260 тон калію і 127 — даламітавай мукі. Дарэчы, “даламіткай” раскісляюцца палі сельгаспрадпрыемстваў сіламі механізатараў ААТ “Агратэхсэрвіс”.
А ўвогуле, са склада па захоўванню пад ураджай гэтага года вывезена 120 тон фосфарнага, 350 — калійнага і 800 тон — азотнага (у тым ліку 550 КАС) угнаення і 4500 тон даламітавай мукі.
Трэба сказаць, што наладжаны дакладны ўлік паступлення і адгрузкі вітамінаў урадлівасці. За гэтым сочаць загадчык склада Мікалай Іпалітавіч Машара і начальнік па пастаўках мінеральнага ўгнаення  Таццяна  Еўстаф’еўна Курэц.

аўтамашыны ў чарзе да вагаў

Акрамя мінеральных тукаў, плануецца ўнесці ў глебу 387 тысяч тон арганікі, з іх 4 тысячы — торфу. Трэба сказаць, што з торфаўрочышча Скураты сіламі ААТ “Агратэхсэрвіс” вывезена ўжо звыш тысячы тон тарфакрошкі. Апошнім часам яна дастаўляецца да буртоў з гноем каля жывёлагадоўчага комплексу. Да гэтага вывозілі да фермы Навасельцы.
Кацярына СОСНА



2 комментария по теме “Як падкорміш, так і атрымаеш. Па гаспадарках раёна развозіцца ўдабрэнне

  1. В 2009 году валовый сбор зерна в районе составил более 63,7 тыс. тонн зерна при урожайности 32,5 ц/га. Это второй по величине показатель за всю историю района. 1976 год был самым урожайным, когда валовый сбор зерна составил 72 тыс. тонн при урожайности 33 ц/га.
    И что-то мне подсказывает, что урожайность зерновых 32-33 ц/га это наивысший потолок для хозяйств района, который в данной экономической ситуации в стране, вряд ли будет достигнут в 2012 году.

  2. Запланировали урожайность зерновых культур хозяйств Шарковщинского района в 2012 году 41 центнер с гектара.
    Информация к размышлению:
    Приведу урожайность зерновых культур хозяйств Шарковщинского района за последние 5 лет. Итак,
    2007 год-19 центнеров с гектара
    2008 год-29 центнеров с гектара
    2009 год-32,5 центнеров с гектара,
    2010 год-17,5 центнеров с гектара
    2011 год-26 центнеров с гектара
    Выводы делайте сами.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *