Цікавая экскурсія для ветэранаў у Паставы — дэпутат абяцанне выканаў

Актуальное



IMG_4644 (Копировать)

Яшчэ будучы кандыдатам у дэпутаты, былы дырэктар  адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” Сяргей Рычардавіч Зямчонак падчас адной з сустрэч у працоўных калектывах  нашага раёна паабяцаў ветэранам працы арганізаваць для іх цікавую экскурсію ў горад Паставы, у прыватнасці, на тэрыторыю ўзначальваемага ім у той час прадпрыемства. Калі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе (у склад якой уваходзіць і тэрыторыя нашага раёна), пра сваё абяцанне Сяргей Рычардавіч не забыўся. 22 жніўня ветэраны працы Шаркаўшчынскага раёна па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў наведалі горад Паставы, пазнаёміліся з яго ўнікальнай гісторыяй і знакамітымі помнікамі архітэктуры. У іх ліку —  вядомы ва ўсёй Беларусі касцёл Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны ў 1903 годзе, праваслаўны храм Святога Мікалая, пабудаваны ў Паставах у 1894 годзе, палац Тызенгаузаў, закладзены ў 60-я гады 18 стагоддзя графам Антоніем Тызенгаузам. Акрамя знакамітых помнікаў архітэктуры, вядомыя Паставы і сваім музеем, які размясціўся ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаузаў. Цікавую экскурсію для шаркаўчан, нашых пенсіянераў,  правёў навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вадзім Шышко.

А пачалося цікавае падарожжа ў суседні раён з наведвання  ААТ“Паставымэбля” – вядучага прадпрыемства па вытворчасці спецыяльнай мэблі для ўстаноў адукацыі. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Станіслававіч Лацецкі асабіста правёў экскурсію для шаркаўшчынскіх гасцей. Нашы ветэраны пабывалі ў цэхах, пазнаёміліся з працэсам вытворчасці сучаснай мэблі для дзяцей. Напярэдадні новага навучальнага года мэблю для абсталявання школ і дзіцячых садоў актыўна набываюць многія рэгіёны нашай краіны. А таму на адсутнасць заказаў ААТ “Паставымэбля” не скардзіцца. Пасля экскурсіі па тэрыторыі прадпрыемства для пажылых людзей было арганізавана чаяпіцце. Начальнік аддзела ідэалагічнай раьботы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, якая ўзначальвала шаркаўшчынскую дэлегацыю ў Паставах, падзякавала дырэктару прадпрыемства за цёплы прыём і ўручыла калектыву завода невялікія сувеніры ад шаркаўшчынскіх майстроў.  На працягу ўсёй экскурсіі шаркаўчан суправаджала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе Марына Іванаўна Козіч.

І зараз, з вялікім задавальненнем узгадваючы цікавую паездку ў Паставы, усе яе ўдзельнікі праз раённую газету шчырыя словы ўдзячнасці выказваюць усім, хто арганізаваў, падрыхтаваў і правёў для іх надзвычай захапляльную экскурсію. Гэта дырэктар ААТ “Паставымэбля” Сяргей Станіслававіч Лацецкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама Галіна Мікалаеўна Чаплінская, памочнік дэпутата Марына Іванаўна Козіч і, безумоўна, дэпутат  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе Сяргей Рычардавіч Зямчонак, які, нягледзячы на вялікую занятасць, асабіста аказаў дапамогу ў арганізацыі экскурсіі.

Ад імя 18 жыхароў нашага раёна, якія на гэтым тыдні наведалі прыгожы гарадок Паставы і пазнаёміліся з яго ўнікальнай гісторыяй, знакамітымі мясцінамі і сучаснай вытворчасцю, сваімі ўражаннямі з чытачамі раённай газеты падзялілася Крысціна Станіславаўна Ясюкевіч – былая старшыня Германавіцкага сельскага Савета:

-Паездка вельмі спадабалася. Вялікі дзякуй усім арганізатарам гэтага цікавага падарожжа. У Паставах я, вядома , была не ўпершыню. Але менавіта пасля гэтай паездкі стала крыху па-іншаму ўспрымаць суседні з намі горад. Прыемна ўразіў прафесіяналізм экскурсавода, яго акадэмічныя веды па гісторыі роднага краю і лёгкасць зносін, уменне імправізаваць, падстройвацца пад сітуацыю і пажаданні ўдзельнікаў экскурсіі, ужо немаладых людзей. Уся паездка арганізавана на высокім узроўні, якасна, прадумана і цікава. Вельмі прыемна, што пра  людзей, якія ўжо на заслужаным адпачынку, памятаюць і не забываюць прадстаўнікі ўлады. Дзякуй за такую ўвагу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_4654 (Копировать) IMG_4665 (Копировать)IMG_4717 (Копировать) IMG_4669 (Копировать) IMG_4676 (Копировать) IMG_4683 (Копировать) IMG_4685 (Копировать) IMG_4688 (Копировать) IMG_4699 (Копировать) IMG_4703 (Копировать)IMG_4716 (Копировать) IMG_4719 (Копировать) IMG_4721 (Копировать) IMG_4725 (Копировать) IMG_4727 (Копировать) IMG_4729 (Копировать) IMG_4749 (Копировать) IMG_4769 (Копировать)IMG_4714 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *